Канфэдэрацыя народаў Каўказу
Канфэдэрацыя горскіх народаў Каўказу — грамада, якая была створана дзеля аб’яднаньня народаў Каўказу й для стварэньня адзінай краіны, адасобленай ад СССР. Пачала ўзьнікаць у канцы 1980-х гадоў у сувязі з распадам СССР. Канфэдэрацыя была створана ў 1989 годзе. У 1992 годзе з назвы Канфэдэрацыі было забранае слова «горскіх».
Склад Канфэдэрацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У склад Канфэдэрацыі ўвайшлі назіральнікі з такіх частак Расеі й Грузіі: Абхазія, Паўднёвая Асэтыя, Адыгея, Кабардына-Балкарыя, Карачаева-Чаркесія, Паўночная Асэтыя, Дагестан, Ічкерыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ранейшыя грамады, якія мкнуліся да злучэньня Каўказу: Паўночна-каўкаскі імамат (дзевятнаццатае стагодзьдзе), Канфэдэрацыя горскіх народаў Каўказу (1917 год), Горская рэспубліка (1918 год). Цяпер існуе Каўкаскі Эмірат.
У жніўні 1989 году паслы каўкаскіх народных рухаў правялі зьезд у Сухуме, дзе быў створаны Сабор горскіх народаў Каўказу. З 13 па 14 кастрычніка 1990 году прайшоў другі зьезд у Нальчыку. На ім было абвешчана, што грамада зьяўляецца правапераемнікам Горскай рэспублікі. Зь 1 па 2 лістапада 1991 году трэці зьезд адбыўся ў Сухуме. Тады паслы дванаццаці народаў Каўказу падпісалі дагавор і ўхвалілі абвяшчэньне Канфэдэрацыі горскіх народаў Каўказу, таксама вырашылі стварыць Сойм, Вярхоўны суд, Раду абароны й іншыя дзяржаўныя ўрады. Вырашылі, што сталіцай Канфэдэрацыі будзе места Сухумі.
Расея была вельмі занепакоена адбыўшымся зьездам і яго рашэньнямі. Яны пагражалі цэласнасьці Расеі. У склад Канфэдэрацыі ўвайшлі прыхільнікі поўнага выхаду са складу Расеі — Джахар Дудаеў. На зьезьдзе прысутнічалі прадстаўнікі Грузіі. Цэлую істэрыку ў Расеі выклікала адкрытая гаворка Дж. Дудаева з прэзыдэнтам Грузіі Зьвіядам Гамсахурдзія аб стварэньні адзінай Канфэдэрацыі народаў Каўказу, у якую ня будзе ўваходзіць Расея.
Удзел у вайне паміж Абхазіяй і Грузіяй у 1992—1993 гадах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Канфэдэрацыя народаў Каўказу займела свае войскі, якія прынялі чынны ўдзел у вайне за незалежнасьць Абхазіі ад Грузіі. Вайна ў Абхазіі стала сродкам ціску Расеі на Грузію, каб яна стала сябрам СНД. Расея ўзбройвала прыхільнікаў Канфэдэрацыі народаў Каўказу для пашырэньня вайны ў Абхазіі.
Ціск ураду Расеі на Канфэдэрацыю народаў Каўказу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзейнасьць Канфэдэрацыі па стварэньні незалежнай ад Расеі краіны прымусіла ўрад Расеі да дзеяньняў. Пачаліся арышты. У верасьні 1992 году паводле патрабаваньняў Грузіі, якая лічыла Канфэдэрацыю народаў Каўказу варожай грамадой, расейскія ўлады арыштавалі старшыню Канфэдэрацыі Мусу Юнусавіча Шанібава. Праўда, пасьля шэрагу вулічных шэсьцяў яго вызвалілі. Пасьля гэтага Канфэдэрацыя народаў Каўказу ніколі адкрыта на падтрымлівала ніводнай вайны на Каўказе.
Першая расейска-чачэнская вайна. Адносіны да яе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад час вайны ў Чачэніі Канфэдэрацыя народаў Каўказу не выступала ні з адным з бакоў вайны. Канфэдэрацыя заклікала да мірнага рашэньня пытаньня, галоўным чынам празь вядзеньне перамоваў. Гэта прывяло да выхаду мноства прыхільнікаў «збройнага» рашэньня пытаньня аддзяленьня ад Расеі. Сярод іх Шаміль Басаеў, Джахар Дудаеў.
Далейшая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старшыня Канфэдэрацыі народаў Каўказу Юсуп Сасламбекаў, наступны пасьля Шанібава старшыня Канфэдэрацыі, правёў у 1996 годзе аднаўленчы зьезд, але аднавіць былую славу й значнасьць у грамадзкім жыцьці для Канфэдэрацыі народаў Каўказу яму не ўдалося.
Існуе Расейскі сабор народаў Каўказу, які апякуе Галоўная разьведвальная ўправа Генэральнага штабу войска Расеі.
Пасьля Канфэдэрацыі яе месца ў грамадзкім жыцьці заняў Каўкаскі Эмірат.
У Грузіі існуе Канфэдэрацыя народаў Каўказу, якая адкрыта займае варожыя да Расеі погляды.