Чэмпіянат сьвету па футболе 2006 году (адборачны турнір)
Адборачныя спаборніцтвы чэмпіянату сьвету па футболе 2006 году, фінальны турнір якога адбыўся ў Нямеччыне, праводзіліся зь верасьня 2003 году па лістапад 2005 году. Усяго ў адборы прынялі ўдзел 197 камандаў, падзеленых на 6 геаграфічных зон. Каманда Нямеччыны як гаспадыня чэмпіянату аўтаматычна кваліфікавалася ў фінальны турнір.
Эўропа (УЭФА)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удзельнічала 51 каманда, зь іх у фінальны турнір выйшлі 13:
Каманды Ўкраіны й Чэхіі як асобныя дзяржавы ўпершыню прабіліся ў фінальны турнір чэмпіянату сьвету. Неспадзеўкай стала тое, што адбор не змаглі мінуць такія каманды, як Грэцыя (Чэмпіён Эўропы 2004) і Турэччына (бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 2002 году).
Азія (АКФ)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удзельнічала 39 камандаў, зь іх 4 вышлі напроста ў фінальны турнір, каманда Бахрэйну ўдзельнічала ў міжкантынэнтальных стыкавых матчах.
Афрыка (КАФ)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удзельнічала 51 каманда, зь іх 5 выйшла ў фінальны турнір.
Вынікі спаборніцтва ў Афрыканскай зоне для шматлікіх сталі нечаканымі. З 5 камандаў, якія выйшлі, 4 каманды прабіліся ў фінальны турнір чэмпіянату сьвету ўпершыню — Ангола, Гана, Кот д’Івуар, Тога. Шматлікія кіроўныя афрыканскія зборныя, такія як Камэрун, Нігерыя, Сэнэгал мінуць адборачны турнір не змаглі.
Паўночная Амэрыка (КОНКАКАФ)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удзельнічала 34 каманды, зь іх 3 вышлі ў фінальны турнір напроста, каманда Трынідаду і Табага празь міжкантынэнтальныя стыкавыя матчы.
Паўднёвая Амэрыка (КОНМЭБОЛ)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удзельнічала 10 камандаў, зь іх 4 вышлі напроста, а каманда Ўругваю ўдзельнічала ў міжкантынэнтальных стыкавых матчах.
Акіянія (АКФ)
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удзельнічала 10 камандаў, пераможца турніру зборная Аўстраліі прабілася празь міжкантынэнтальныя стыкавыя матчы.
Стыкавыя матчы Азія — Паўночная Амэрыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па адной камандзе з зон АФК і КОНКАКАФ гулялі паміж сабой два матчы: хатні й у гасьцях. Пераможца выйшаў у фінальны турнір.
| 12 лістапада 2005 |
Трынідад і Табага |
1:1 | Порт-оф-Спэйн | |
|---|---|---|---|---|
| Бэрчэл, 76’ | Іса, 72’ | |||
| 16 лістапада 2005 |
Бахрэйн |
0:1 | Рыфа | |
|---|---|---|---|---|
| Лоўрэнс, 49’ | ||||
Стыкавыя матчы Паўднёвая Амэрыка — Акіянія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па адной камандзе з зон КОНМЭБОЛ і АФК гулялі паміж сабой два матчы: хатні й у гасьцях. Пераможца выйшаў у фінальны турнір.
| 12 лістапада 2005 |
Уругвай |
1:0 | Мантэвідэо | |
|---|---|---|---|---|
| Дарыё Радрыгес, 37’ | ||||
| 16 лістапада 2005 |
Аўстралія |
1:0 | Сыднэй | |
|---|---|---|---|---|
| Брэшыяна, 35’ | ||||
| Пэнальці | ||||
| 4:2 | ||||