Мужчынская зборная Тунісу па футболе
| Туніс | |||||
| | |||||
| Фэдэрацыя | Туніская футбольная фэдэрацыя[d] | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Канфэдэрацыя | КАФ | ||||
| Трэнэр | |||||
| Найбольш гульняў |
Радгі Жаідзі | ||||
| Найлепшы бамбардзір |
Ісам Жэмаа | ||||
| Першая гульня | |||||
|
Туніс 1:2 Альжыр (Туніс; 25 чэрвеня 1957) | |||||
| Самая буйная перамога | |||||
|
Туніс 7:0 Тога (Туніс, Туніс; 7 студзеня 2000) Туніс 7:0 Малаві (Туніс, Туніс; 26 сакавіка 2005) Туніс 8:1 Джыбуці (Радэс, Туніс; 12 чэрвеня 2015) | |||||
| Самая буйная параза | |||||
|
Вугоршчына 10:1 Туніс (Будапэшт, Вугоршчына; 24 ліпеня 1960) | |||||
| Чэмпіянат сьвету | |||||
| Удзел | 7 (упершыню: 1978) | ||||
| Дасягненьні | Групавы этап (1978, 1998, 2002, 2006, 2018, 2022, 2026) | ||||
| Кубак афрыканскіх нацыяў | |||||
| Удзел | 22 (упершыню: 1962) | ||||
| Дасягненьні | Чэмпіёны (2004) | ||||
| |||||
Мужчы́нская збо́рная Туні́су па футбо́ле (па-арабску: منتخب تونس لكرة القدم) — нацыянальная каманда, якая прадстаўляе Туніс на міжнародных футбольных турнірах і ў таварыскіх матчах. Таксама вядомая па мянушцы «Арлы Картагену» (франц. Les Aigles de Carthage). Арганізацыяй, якая ажыцьцяўляе кантроль і кіраваньне зборнай, ёсьць Туніская футбольная фэдэрацыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Туніс атрымаў незалежнасьць ад Францыі 20 сакавіка 1956 году. Туніская футбольная фэдэрацыя паўстала зусім неўзабаве пасьля гэтага, а менавіта 29 сакавіка 1957 году. У тым жа год 30 сьнежня туніская каманда згуляла таварыскі матч супраць аўстрыйскага клюбу «Адміра Вакер», перамогшы 4:1.

Каманда згуляла свой першы афіцыйны матч на Арабскіх гульнях 1957 году, дзе была мацней за зборную Лібіі. Фэдэрацыя стала афіляваным сябрам ФІФА і Канфэдэрацыі афрыканскага футболу ў 1960 годзе. У тым жа годзе югаслаў Мілан Крыстыч стаў першым замежным трэнэрам, а каманда згуляла на летніх Алімпійскіх гульнях 1960 году. На Алімпіядзе афрыканскія футбаліст зазналі тры паразы ад зборных Польшчы 1:6, Аргентыны 1:2 і Даніі 1:3. Каманда адабралася на Кубак афрыканскіх нацыяў 1962 году, фінішаваўшы там на трэцім радку. Праз год тунісцы зноў згулялі на кантынэнтальным першынстве, але ня далі рады ў групе. Туніс быў гаспадаром на Кубку афрынканскіх нацыяў 1965 году, дзе быў пераможцам сваёй групы з трох камандаў, што дало мажлівасьць адразу трапіць у фінал. У вырашальным матчы гаспадары саступілі зборнай Ганы, якая абараніла свой тытул.
Зборная Тунісу больш ня брала ўдзелу ў Кубку афрыканскіх нацыяў ажно да 1976 году. Аднак, каманда адабралася на свой дэбютны чэмпіянат сьвету ў 1978 годзе. Там дружына перамагла зборную Мэксыкі 3:1[2], але саступіла зборнай Польшчы 0:1[3] і згуляла безгалявую нічыю зь дзейнымі чэмпіёнамі, то бок з зборнай ФРН. Пасьля свайго першага чэмпіянату сьвету каманда трапіла ў заняпад. У 1980—1992 гадах дружына здолела кваліфікавацца толькі на два турніры, сярод якіх былі Кубак афрыканскіх нацыяў 1982 году і летнія Алімпійскія гульні 1988 году. У абодвух выпадках яна была выбіта ўжо на першым этапе.

Туніс прымаў у сябе Кубак афрыканскіх нацыяў 1994 году, замяніўшы плянаванага гаспадара, якім быў Заір. Родныя сьцены не дапамаглі і каманда скончыла выступы на апошнім месцы ў групе пасьля паразы 0:2 ад зборнай Малі і нічыі з зборнай Заіру. Пасьля турніру Гэнрык Каспэрчак быў прызначаны новым трэнэрам каманды. Зборная Тунісу кваліфікавалася на наступны кантынэнтальны турнір у 1996 годзе, дзе дружына спачатку прабілася ў чвэрцьфінал, у якім была пераможаная зборная Габону. Потым на шляху ў фінал была выгуляная зборная Замбіі. У галоўным матчы турніру футбалісты з паўночнай часткі мацерыка саступіла зборнай ПАР зь лікам 0:2. У 1998 годзе туніская дружына зноў выйшла з групы, але ў чвэрцьфінале была выбітая зборнай Буркіна-Фасо ў сэрыі пэнальці. У тым жа годзе зборная Тунісу кваліфікавалася на чэмпіянат сьвету ўпершыню па 20-гадовай адсутнасьці. Каманда не дала рады ў групе, саступіўшы зборным Ангельшчыны 0:2 і Калюмбіі 0:1[4][5], а таксама зьвёўшы ўнічыю 1:1 матч з зборнай Румыніі[6]. Пасьля гэтага праца Каспэрчака ў зборнай была скончаная.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.footmercato.net/a390690467689271485-la-tunisie-a-trouve-son-nouveau-selectionneur
- ↑ Tunisia - Mexico 3:1. www.flashscore.com. Праверана 23.04.2022 г.
- ↑ Poland - Tunisia 1:0. www.flashscore.com. Праверана 23.04.2022 г.
- ↑ England - Tunisia 2:0. www.flashscore.com. Праверана 17.08.2022 г.
- ↑ Colombia - Tunisia 1:0. www.flashscore.com. Праверана 17.08.2022 г.
- ↑ Romania - Tunisia 1:1. www.flashscore.com. Праверана 17.08.2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Туніскай футбольнай фэдэрацыі.
- Зборная Тунісу на сайце ФІФА (анг.)
