Перайсьці да зьместу

Швабскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Чырванашвабаўскі сельсавет»)
Швабскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Швабы
Дата ўтварэньня 20 жніўня 1924
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Паштовыя індэксы 223118
Код аўтам. нумароў 5
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Шва́бскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Швабы.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. Цэнтар — вёска Швабаўка. З 9 чэрвеня 1927 году ў складзе Менскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Лагойскага раёну. Пасьля скасаваньня акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці. У 1939 годзе Швабаўка перайменавана ў Чырвоную Швабаўку, сельсавет перайменаваны ў Чырванашвабаўскі сельсавет.

25 ліпеня 1959 году да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юркавіцкага сельсавету[2].

11 сьнежня 2007 году вёска Чырвоная Швабаўка перайменаваная ў Швабы[3].

3 красавіка 2008 году сельсавет перайменаваны з Чырванашвабаўскага ў Швабскі[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 году — 963 чалавекі[5], зь іх 96,0% — беларусы, 2,4% — расейцы[6].

  1. Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.)Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
  2. Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  3. «О переименовании сельского населенного пункта деревня Чирвоная Швабовка Чирвоношвабовского сельсовета в сельский населенный пункт деревня Швабы Чирвоношвабовского сельского сельсовета». Решение Логойского районного Совета депутатов от 11 декабря 2007 г. № 58 (рас.)
  4. «О переименовании Червонношвабовского сельсовета Логойского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 3 апреля 2008 г. № 105 (рас.)
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Менскай вобласьці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года