Перайсьці да зьместу

Юркавіцкі сельсавет (Лагойскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юркавіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Юркавічы
Дата ўтварэньня 29 кастрычніка 1924
Дата скасаваньня 25 ліпеня 1959
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ю́ркавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёну Менскай вобласьці БССР. Цэнтаар — вёска Юркавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 году як Моладскі сельсавет у складзе Лагойскага раёну Менскай акругі БССР. Цэнтар — вёска Моладзі. 29 кастрычніка 1924 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Юркавічы, сельсавет перайменаваны ў Юркавіцкі. Пасьля скасаваньня акруговай сыстэмы 26 ліпеня 1930 году ў Лагойскім раёне БССР.

11 чэрвеня 1932 году рэарганізаваны ў Юркавіцкі нацыянальны польскі сельсавет, які 26 траўня 1935 году быў рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 году ў складзе Менскай вобласьці.

25 ліпеня 1959 году скасаваны, тэрыторыя далучана да Чырванашвабаўскага сельсавету[1].

  1. ^ Пастанова выканкаму Менскага абласнога Савету дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР, пастаноў і распараджэньняў Савету Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.