Перайсьці да зьместу

Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ЧРІ»)
Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя
Noxçiyn Respublika Içkeri
Нохчийн Республика Ичкери
1991—2000
Сьцяг Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя Герб Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: «Joƶala ya marşo» («Свабода або сьмерць!»)
Дзяржаўны гімн: «Joƶala ya marşo»
Месцазнаходжаньне Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
Афіцыйная мова чачэнская
Сталіца Джахар (Грозны)
Найбуйнейшы горад Грозны, Гудэрмэс, Аргун, Урус-Мартан, Шалі
Форма кіраваньня Рэспубліка
Пасада часова скасаваная
Ахмед Закаеў
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады

19 300 км²
0,5%
Насельніцтва
 • агульнае (2002)
 • шчыльнасьць

1 141 300
59,1/км²
Валюта Нахар (дэ-юрэ)
Расейскі рубель (дэ-факта)
Часавы пас UTC+3
Незалежнасьць
— абвешчаная
— прызнаная
ад Расеі
1 лістапада 1991
Грузія (непрызнаны ўрад Зьвіяда Гамсахурдыя)

Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя (па-чачэнску: Noxçiyn Respublika Içkeri, Нохчийн Республика Ичкери) — самаабвешчаная дзяржава на тэрыторыі колішняе ЧІАССР (дакладней раёнаў, у якіх пражываюць чачэнцы), што ўваходзіла тады ў РСФСР. Была прызнаная толькі грузінскім урадам у выгнаньні на чале зь Зьвіядам Гамсахурдыем і рухам Талібан, што кантраляваў Аўганістан. Абвяшчэньне незалежнасьці ЧРІ спрычынілася да працяглага ваеннага канфлікту на Паўночным Каўказе.

Галоўны закон ЧРІ быў прыняты 2 сакавіка 1992 году. Ён адмяніў раней існуючы Асноўны закон ЧІАССР, які дзейнічаў з 1978 году. У 1996 і 1997 гадох прымаліся пппраўкі ў асноўны закон ЧРІ, якія ня мелі вялікага значэньня для зьместу канстытуцыі ЧРІ.

Найвышэйшыя ўстановы ЧРІ

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У асноўным законе ЧРІ былі створаны ўрады паводле заходніх уяўленьняў: выбарнасьць вышэйшага кіраўніцтва грамадзянамі краіны, іх замяняльнасьць на выбарах, якія праводзіліся пастаянна празь некаторы час.

  • Парлямэнт, які выбіраўся грамадзянамі ЧРІ.
  • Вярхоўны галоўнакамандуючы, прадстаўнік ЧРІ за мяжой — прэзыдэнт ЧРІ.
  • Вярхоўны суд ЧРІ, які чыніў суд над усімі людзьмі, што парушылі законы ЧРІ.

Сьпіс кіраўнікоў ЧРІ

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 сьнежня 2007 году Ўмараў аб’явіў пра пераўтварэньне ЧРІ ў «вілаят Нахчыйчо» ў складзе абвешчанай ім ісьлямскай джыхадысцкай дзяржавы «Каўкаскі Эмірат», эмірам якое ён сябе прызначыў. У адказ на гэта Ахмед Закаеў пры падтрымцы часткі чачэнскай эміграцыі, якая не прызнала ліквідацыю ЧРІ, запатрабаваў адстаўкі Ўмарава і абвясьціў сябе кіраўніком ураду ЧРІ ў выгнаньні[1][2].

Выхаванцы Вайсковага каледжа Узброеных сілаў ЧРІ
  1. ^ Иван Сухов Объединенные кавказские эмираты. В стане чеченских сепаратистов произошёл раскол. // «Время новостей», 02.11.2007
  2. ^ Official Release of the Statement by Amir Dokka Umarov about the Declaration of the Caucasus Emirate (full transcript of the video released 20 November 2007)