Урус-Мартан
Выгляд
Уру́смарта́н (па-чачэнску: МартантIи, Хьалха-Марта) — места ў Расеі, у Чачэніі.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места знаходзіцца на рацэ Мартан. Ад Грознага да Ўрусмартана 31 км на захад. У месьце цякуць рэкі Тангі й Рошні, якія ўпадаюць у раку Мартан, якая ў сваю чаргу цячэ ў раку Церак.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска была заснавана даўно, але калі не вядома. Раней Урусмартан меў назву Мартан (ад назвы ракі Мартан). Пад час вайны Шаміля з Расеяй, Урусмартан замагаўся на баку Імамату. Неаднаразова расейцы спальвалі вёску Мартан. 3 жніўня 1848 году расейцы заснавалі ў вёсцы Мартан крэпасьць, якая праіснавала некалькі гадоў. З-за прысутнасьці расейцаў да назвы вёскі далучылася слова «урус» г. зн. «расейскі», якое захавалася да сёньняшняга дня — Урусмартан.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Народны склад
Паводле перапісу Расеі 2010 году
| Народ | Лічэбнасьць, чал. |
Доля ад ўсяго насельніцтва, % |
|---|---|---|
| чачэнцы | 47 309 | 96,41% |
| расейцы | 868 | 1,77% |
| лязьгіны | 107 | 0,22% |
| даргінцы | 60 | 0,12% |
| аварцы | 55 | 0,11% |
| татары | 55 | 0,11% |
| табасараны | 52 | 0,11% |
| кумыкі | 50 | 0,10% |
| іншыя | 354 | 0,72% |
| не прызналіся | 160 | 0,33% |
| агулам | 49 070 | 100,00% |