Герб Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя

Герб непрызнанае Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя ўяўляе сабой сымбалічную выяву ваўка ў напаўляжачай позе з узьнятай галавой. Воўк зьмешчаны на нацыянальным арнамэнце, што пераходзіць у круг у выглядзе паўмесяца, у ніжняй частцы якога зьмешчана 9 дзевяціканцовых зорак, якія адпавядаюць колькасьці чачэнскіх грамадзтваў — тукхумаў.