Перайсьці да зьместу

Цюрская прамова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цю́рская прамо́ва — гіпатэтычная прамова цюрскае моўнае сям’і, існаваньне якой прыпадае на пэрыяд да падзелу цюрак на агузаў і булгараў, які адбыўся прыкладна ў 4500-4000 гг. да н. э.[1] Рэканструкцыя мовы адбываецца з дапамогаю паранаўча-гістарычнага мэтаду.

Меркавана ўзьнікла шляхам вылучэньня з алтайскае прамовы ў перадгор’ях Алтаю.

Для запісу мовы старажытныя цюркі выкарыстоўвалі старажытнацюрскую рунічную пісьмовасьць. Нягледзячы на пачатак дыялектнага распаду ў вусным маўленьні цюрскіх плямёнаў зь цягам іх расьсяленьня па Эўразіі, для запісу сваёй мовы старажытныя цюркі пачалі карыстацца старажытнацюрскай рунічнай пісьмовасьцю. З гэтае прычыны паўстала літаратурная архона-енісейская (старажытнацюрская) мова, якая мела наддыялектны характар. Найраньнейшыя цюрскія помнікі датуюцца VII ст. н. э.

Рэканструкцыя цюрскае прамовы ўзьняла некаторыя праблемы, у прыватнасьці, пытаньне пра першаснасьць ратацызму або зэтацызму ў гэтай мове. Найбольш старажытныя пісьмовыя помнікі (пэтрогліфы, выкананыя старажытнацюрскімі рунамі) ужо адлюстроўваюць на сабе існаваньне ў цюрскай прамове -z- ды -r- дыялектаў, што сьведчыць на карысьць пачатку падзелу мовы на ўласнацюрскія і булгарскія. У той жа час іншыя алтайскія мовы (мангольскія, тунгуса-маньчжурскія) дэманструюць толькі -r- асновы. Вызначаныя асаблівасьці цюрскае прамовы можна аднавіць на грунце кансэрватыўных -r- моваў (напр., чуваская мова) і шляхам аналізу булгарскіх элемэнтаў у вугорскай.

Фанэтыка мовы характарызуецца наяўнасьцю гармоніі галосных — рысы, якая часта прыпісваецца і праалтайскай мове. Гармонія галосных выражалася ў супрацьпастаўленьні галосных e, i, o, u і ë, ï, ö, ü (апрача a), існавала дзьве велічыні галосных.

1 *bir
2 *ėki
3 *üč
4 *tȫrt
5 *bēš
6 *altï
7 *yeti
8 *sekir
9 *tokur
10 *on
20 *yėgirmi
30 *otuz
40 *kïrk
50 *elig
60 *altmïš
70 *yetmïš
80 *sekizon
90 *tokuzon
100 *jür, *yüz

[2]

  1. ^ The Turkic Languages Lars Johanson. s 68. 1998. ISBN 0-415-08200-5
  2. ^ Andras Rona-Tas, 'The Reconstruction of Proto-Turkic and the Genetic Question', in L. Johanson, The Turkic Languages, Routledge Language Family Descriptions, Routledge (1998), ISBN 0-415-08200-5, pp. 67-80.
  • Gyula Décsy, The Turkic Protolanguage: A Computational Reconstruction (1998).
    • Edward J. Vajda, review of Décsy (1998), Language (2000), 473—474.
  • Gerard Clauson, Etymological dictionary of pre-thirteenth-century Turkish, Oxford, Clarendon Press (1972).
  • Vilhel Gronbech, Preliminary Studies in Turkic Historical Phonology (Uralic & Altaic), RoutledgeCurzon (1997), ISBN 0-7007-0935-5.
  • Andras Rona-Tas, 'The Reconstruction of Proto-Turkic and the Genetic Question', in L. Johanson, The Turkic Languages, Routledge Language Family Descriptions, Routledge (1998), ISBN 0-415-08200-5, pp. 67-80.