Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць (Шаркоўшчына)
| Помнік гісторыі | |
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Шаркоўшчына |
| Каардынаты | 55°21′37,99″ пн. ш. 27°27′57,70″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
| Эпархія | Полацкая япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць на мапе Беларусі Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць | |
Царква ў гонар Абраза Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасьць — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шаркоўшчыне. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шаркоўшчыне збудавалі ў 1897 годзе на месцы драўлянай царквы 1841 году.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі царкву, будынак якой у 1970-я гады перарабілі пад Дом культуры. У 1990-я гады будынак царквы перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавую аб’ёмна-прасторавую кампазыцыю фармуюць 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца з купалам-цыбулінай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залі, паўкруглая апсыда. 4-схільны дах асноўнага аб’ёму завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. У архітэктурна-дэкаратыўным афармленьні помніка выкарыстоўваюцца матывы дойлідзтва Маскоўскай дзяржавы: кілепадобныя броўкі над аркавымі аконнымі праёмамі, аркатура, руставаныя кутнія лапаткі. Уваход вылучаецца аркавым парталам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гістарычныя здымкі
- 1900 г.
- 1931 г.
- 1934 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Энгельса, 16.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000828 |