Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Карэлічы)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Карэлічы |
Каардынаты | 53°34′17.40″ пн. ш. 26°08′14.80″ у. д. / 53.5715° пн. ш. 26.1374444° у. д.Каардынаты: 53°34′17.40″ пн. ш. 26°08′14.80″ у. д. / 53.5715° пн. ш. 26.1374444° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Наваградзкая япархія[d] |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла | |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Карэлічах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Карэлічах збудавалі ў 1866 годзе. У 1877 годзе пры ёй збудавалі драўляную царкоўнапрыходзкую школу.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя 3-часткавая: прастакутная ў пляне трапезная з званіцай над ёй, кубападобны аб’ём малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсыда з рызьніцамі. Асноўны 2-ярусны аб’ём накрываецца пакатым 4-схільным дахам і завяршаецца 8-гранным сьветлавым барабанам з гранёным сфэрычным купалам і купалам-цыбулінай. Фасады дэкаруюцца кутнім рустам, пілястрамі, прафіляваным карнізам, філёнгамі, ліштвамі аркавых аконных праёмаў. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаюцца аркавымі парталамі.
Усярэдзіне дамінуе цэнтральная заля з прасторай сьветлавога барабана, які падтрымліваюць 4 калёны і скляпеньні-ветразі. Апсыда вылучаецца драўляным іканастасам. У трапезнай усходы на званіцу. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII ст. «Маці Божая Адзігітрыя» і «Пакроў»[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
да 1915 г.
-
1916 г.
-
1915—1917 гг.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1937 г.
-
красавік 1944 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 8 сакавіка, 3.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.