Перайсьці да зьместу

Царква Божага Яўленьня (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Божага Яўленьня
Богаяўленская царква
Богаяўленская царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°11′44.6″ пн. ш. 30°11′51.9″ у. д. / 55.195722° пн. ш. 30.19775° у. д. / 55.195722; 30.19775Каардынаты: 55°11′44.6″ пн. ш. 30°11′51.9″ у. д. / 55.195722° пн. ш. 30.19775° у. д. / 55.195722; 30.19775
Царква Божага Яўленьня на мапе Беларусі
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня
Царква Божага Яўленьня на Вікісховішчы

Царква Божага Яўленьня — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзілася ў Задзьвіньні на Полацкай вуліцы, на беразе ракі Дзьвіны. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню драўляная царква Сьвятога Сімяона Стоўпніка ўпамінаецца ў 1539 годзе. Пазьней яна значыцца ў інвэнтары 1619 году.

« Цэркаў дзеравянная за ракой Дзьвіною, заложане Сьвятога Сімяона Стоўбніка »

У 1664 годзе царкву адлюстравалі на рысунку места Віцебскага. Пад 1641 годам царква ўпамінаецца як Богаяўленская Сямёнаўская[1]. Пазьней тытул Божага Яўленьня стаў асноўным.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. У 1790 годзе на месцы драўлянай пачалося будаваньне мураванай царквы, скончанае ў 1805 годзе.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве). Мела прыпісную могілкавую царкву Сьвятога Юрыя на Юр’еўскай горцы.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У Другую сусьветную вайну царква пацярпела. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.

У 2011 годзе фрагмэнты апорнага муру, які ўмацоўваў бераг Дзьвіны каля царквы, засыпалі прывазным грунтам.

Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. Гэта была 3-нэфавая крыжова-купальная 2-вежавая базыліка. Над сяродкрыжжам стаяў высокі барабан з купалам. Галоўны фасад упрыгожвалі росьпісы.

Усярэдзіне сьцены мелі размалёўку пад шэры мармур, пілястры і карнізы — пад малахіт. Скляпеньні, купал і алтар ўпрыгожваліся фрэскамі.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Историко-юридические материалы, извлечённые из актовых книг губерний Витебской и Могилёвской, хранящиеся в Центральном архиве в Витебске, и изданные под редакцией архивариуса сего архива. Выпуск 26. — Витебск: 1895. С. 132.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]