Царква Сьвятой Тройцы (Чорная)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Траецкая царква, да 1918 г.
Траецкая царква, да 1918 г.
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°12′32.4″ пн. ш. 30°11′47.6″ у. д. / 55.209° пн. ш. 30.196556° у. д. / 55.209; 30.196556Каардынаты: 55°12′32.4″ пн. ш. 30°11′47.6″ у. д. / 55.209° пн. ш. 30.196556° у. д. / 55.209; 30.196556
Канфэсія праваслаўе[d]
Дата скасаваньня 1927
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Commons-logo.svg Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзілася на Пескаваціку, на рагу Траецкай і Стараўланаўскай вуліцаў[a]. Дзеля адрозьненьня ад Траецкай царквы Маркава манастыра мела назву «Чорная». Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Існавала да 1928 году.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян царквы, 1893 г.

Драўляная Траецкая царква ў Віцебску ўпамінаецца ў інвэнтары 1618 году. У 1761 годзе з фундацыі кашталяна троцкага Тадэвуша Агінскага на месцы старой царквы збудавалі новую. Царква належала цэху цаніньнікаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзейнічаць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі яго Ўрадаваму сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царкве).

Царква не рамантавалася і да 1920-х гадоў струхнела.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1927 годзе абрынуўся дах, што азначала страту помніка.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, у традыцыях Віцебскай школы дойлідзтва. 5-зрубная царква мела крыжова-цэнтрычную кампазыцыю. Цэнтральны 8-гранны зруб завяршаўся сьветлавым васьмерыком пад пакатым шатром, які пераходзіў у невялікі купал-баню. 4 прастакутныя ў пляне зрубы, арыентаваныя ў бакі сьвету, накрываліся 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. Усе зрубы мелі моцна выцягнутыя вэртыкальныя прапорцыі, аднолькавую вышыню і агульны карніз[1].

Да царквы далучалася вялікая шматгранная ў пляне абходная галерэя, 2-ярусная званіца з пакатым шатром пры ўваходзе (з захаду) і невялікія прыбудовы рызьніц на бакох алтарнага зруба (з усходу). Сьцены мелі вэртыкальную шалёўку.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяпер насупраць 22-й школы

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]