Траецкі Маркаў манастыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Манастыр Сьвятой Тройцы
Пакроўская (Казанская) царква
Пакроўская (Казанская) царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. / 55.1717611; 30.1541639Каардынаты: 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. / 55.1717611; 30.1541639
Дата заснаваньня XIV ст.
Манастыр Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы
Манастыр Сьвятой Тройцы
Commons-logo.svg Манастыр Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Манастыр Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Віцебску. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з драўляных цэркваў Сьвятой Тройцы, Сьвятой Параскевы Пятніцы і Сьвятога Мікалая, мураваных царквы Покрыва Багародзіцы, званіцы, ігуменскага і брацкага дамоў. Усе пабудовы атачаў мур з брамамі. У 1920-я гады савецкія ўлады зруйнавалі званіцу і драўляныя цэрквы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маркаў манастыр каля Віцебску заснавалі ў XIV—XV стагодзьдзях. Існуе паданьне пра заснавальніка манастыра — Марка Зямяніна, які на ўласным пляцы збудаваў капліцу і пачаў жыць пры ёй. Неўзабаве да яго далучаліся іншыя аднадумцы.

Манастыр існаваў да 1576 году, пазьней прыйшоў у заняпад. У 1633 годзе князь Леў Самуэль Агінскі аднавіў манастыр, збудаваў новыя Траецкую царкву і манастырскі корпус. У 1638 годзе ён надаў манастыру маёнткі Маркава і Шыдлоўшчыну. У 1651 годзе ігумен Каліст Рытарайскі збудаваў драўляную Пакроўскую царкву. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавай з Рэччу Паспалітай пад акупацыяй у 1656 годзе патрыярх маскоўскі Нікан ад імя маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча падараваў манастыру цудоўны сьпіс Казанскай іконы Божай Маці.

У 1680-я гады манастыр пацярпеў ад пажару. У 1690 годзе з фундацыі сына Льва Самуэля Сымона Караля Агінскага збудавалі новую драўляную Траецкую царкву. У 1730 годзе ў манастырскім фальварку Шыдлоўшчыне збудавалі драўляную Пятніцкую царкву, а за манастрыскай агароджай на Немцавай гары — Мікольскую царкву. У 1760 годзе замест драўлянай збудавалі мураваную царкву Покрыва Багародзіцы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772) улады Расейскай імпэрыі перавялі манастыр у валоданьне Маскоўскага патрыярхату. У 1773 годзе яго прылічылі да Пскоўскай эпархіі, у 1795 годзе — Магілёўскай, у 1798 годзе ўзьвялі ў ранг архімандрыі.

У 1833 годзе манастыр перадалі ў юрысдыкцыю Полацкай эпархіі. На 1900 год ён меў першую клясу і налічваў 4 цэрквы.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1918 годзе савецкія ўлады зачынілі манастыр[1], у 1920-я гады — зьнішчылі Траецкую, Пятніцкую і Мікольскую цэрквы. У 1932 годзе зруйнавалі купал Пакроўскай царквы, будынак прыстасавалі пад дзіцячы сад фабрыкі «Дзьвіна»[2]. На яго тэрыторыі доўгі час разьмяшчалася міліцыя і іншыя ўстановы.

У Другую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй Пакроўскую царкву адкрылі і пераасьвяцілі ў імя Маці Божай Казанскай. Па вайне за савецкім часам заставалася адзінай дзейнай у Віцебску.

23 лістапада 2000 году ўтварыўся манастыр Сьвятой Тройцы Беларускага экзархату Маскоўскага патрыярхату. У Пакроўскую царкву вярнулі Казанскую ікону Божай Маці ў срэбным акладзе.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Горкага, 84а

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
  2. ^ «Чырвоная Беларусь» №5-6, сакавік 1932 г. С. 8—9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000015

Commons-logo.svg Траецкі Маркаў манастырсховішча мультымэдыйных матэрыялаў