Тадэвуш Францішак Агінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Тадэвуш Агінскі»)
Тадэвуш Францішак Агінскі
Тадэвуш Францішак Агінскі
Тадэвуш Францішак Агінскі

Герб «Агінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 26 жніўня 1712
Памёр 31 сьнежня 1783 (71 год)
Маладэчна
Пахаваны
Род Агінскія
Бацькі Марцыян Міхал Агінскі
Тэрэза Бжастоўская
Жонка Ізабэла Радзівіл
Ядвіга Залуская
Дзеці Андрэй, Францішак Ксавэры
Дзейнасьць палітык
Рэгаліі
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн сьвятога Станіслава
Ордэн сьвятога Станіслава
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Агінскі.

Тадэ́вуш Франці́шак Агі́нскі (26 жніўня 1712 — 31 сьнежня 1783, Маладэчна) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі (1737—1744), кашталян (1744—1777) і ваявода троцкі (з 1770)[1].

Быў старостам ашмянскім (з 1739[2]), вербаўскім і прывальскім. Кавалер ордэнаў Белага арла (1742) і Сьвятога Станіслава (1765[3]).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ізабэла з Радзівілаў

Прадстаўнік старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Марцыяна Міхала (1672—1750), ваяводы віцебскага, і Тэрэзы з Бжастоўскіх (пам. 1721). Меў братоў Ігнація і Станіслава Юрыя.

У 1733 годзе падпісаў элекцыю Станіслава Ляшчынскага і выступіў у ягоную абарону. Пазьней у 1736 годзе вызнаў уладу Аўгуста Саксонскага.

Актыўны ўдзельнік соймаў, ягоныя прамовы выйшлі ў друку. Маршалак Гарадзенскага сойму (5 кастрычніка — 19 лістапада 1744 году). Падпісаў элекцыю Станіслава Аўгуста, быў сябрам Пастаяннай Рады (1776—1778).

Збудаваў палац у Маладэчне, дзе ўладкаваў уласную рэзыдэнцыю. Пры палацы існавала багатая бібліятэка і мастацкая галерэя.

У шлюбе з Ізабэлай Радзівіл меў сыноў Андрэя і Францішка Ксавэрыя. Другі шлюб зь Ядвігай Залускай быў бязьдзетным[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Грыцкевіч А. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
  2. ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa: DIG, 2004. S. 300.
  3. ^ Dunin-Wilczyński Z. Order Św. Stanisława. — Warszawa, 2006. S. 177.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тадэвуш Францішак Агінскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў