Царква Сьвятой Тройцы (Гомель)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Царква Сьвятой Тройцы
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′42″ пн. ш. 31°00′45″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.0125° у. д.Каардынаты: 52°25′42″ пн. ш. 31°00′45″ у. д. / 52.42833° пн. ш. 31.0125° у. д. |
Царква Сьвятой Тройцы | |
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Тройцы — помнік архітэктуры першай траціны XIX стагодзьдзя ў Гомлі. Знаходзілася ў цэнтры места, на рагу вуліцаў Прабойнай і Траецкай[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Па Другой сусьветнай вайне царкву зьнішчылі савецкія ўлады.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную Траецкую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Гомлі збудавалі ў 1824—1828 годах на сродкі графа Румянцава на месцы старой драўлянай царквы. У 1833 годзе завяршылася аздабленьне царквы і адбылося яе асьвячэньне.
У 1930-я гады савецкія ўлады часткова зруйнавалі будынак царквы дзеля перабудовы пад аэраклюб, а па Другой сусьветнай вайне — цалкам яго зьнішчылі.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Складалася з кубічнага асноўнага аб'ёму, да якога далучалася 3-ярусная званіца. Над асноўным аб'ёмам узвышаўся купал на круглым барабане. Уваход вылучаўся 4-калённым портыкам. Асноўны аб'ём падзяляўся гарызантальнай цягай карніза на дзьве часткі, што адпавядала двум паверхам. Яго бакі аздабляліся адной і той жа архітэктурнай формай — злучэньнем калянады дарычнага ордэра, заціснутай паміж двума рызалітамі, якія выступалі з роўніцы сьцяны і завершанай аркавым акном, падзеленым лапаткамі на тры часткі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
У пэрспэктыве Рынкавай вуліцы, 1910 г.
-
1911 г.
-
да 1918 г.
-
З боку Рынку, 1918 г.
-
З вадацяжнай вежы на Баярскай вуліцы, 1918 г.
-
да 1941 г.
-
1941 г.
-
па 1943 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — рог вуліцаў Савецкай і Сялянскай
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Морозов В. Ф. Гомель классический. Эпоха. Меценаты. Архитектура. — Мн., 1997. С. 228—229.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|