Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Гавязна)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
| |
Прадцечанская царква па маскоўскай перабудове
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гавязна |
Каардынаты | 53°20′54.53″ пн. ш. 26°41′12.54″ у. д. / 53.3484806° пн. ш. 26.6868167° у. д.Каардынаты: 53°20′54.53″ пн. ш. 26°41′12.54″ у. д. / 53.3484806° пн. ш. 26.6868167° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Маладэчанская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1742 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
± Царква Сьвятога Яна Прадцечы | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Гавязьне. Знаходзіцца ў цэнтры гістарычнага мястэчка, на Нясьвіскай вуліцы. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока, мастацкае аблічча якога пацярпела ад маскоўскай перабудовы з насаджэньнем купалоў-цыбулінаў. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую царкву ў Гавязьне збудавалі ў 1640 годзе. У 1742 годзе тут збудавалі новую царкву[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Гавязна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Аднак па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1852 годзе царква пацярпела ад маскоўскай перабудовы.
У 1853 годзе Ўладзіслаў Сыракомля пісаў пра царкву ў Гавязьне:
Вельмі шкада, што сёньня, белячы царкву і аздабляючы яе блішчастымі купаламі, сьціраюць і характэрныя асаблівасьці далёкага мінулага[2] | ||
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2014 годзе ў выніку рэканструкцыі над царквой паставілі маскоўскія пазалочаныя купалы-цыбуліны без сур’ёзнага канструктарскага разьліку, што прывяло да пашкоджаньня сьценаў будынка[3].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока. Гэта мураваная 3-нэфавая базыліка з паўцыркульнымі апсыдай і 2-вежавым галоўным фасадам у выглядзе самастойнага аб’ёму. У выніку маскоўскай перабудовы цэнтральная кампазыцыйная вось галоўнага фасада вылучаецца какошнікам, а з бакоў будынка ўзвышаюцца купалы-цыбуліны на высокіх цыліндрычных барабанах. Сьцены звонку і ўнутры падзяляюцца пілястрамі, завершаныя разьвітымі прафіляванымі карнізамі. Аконныя праёмы з лучковымі, на галоўным фасадзе з паўцыркульнымі завяршэньнямі.
Усярэдзіне чатыры масіўныя слупы вылучаюць цэнтральны нэф, перакрыты цыліндрычным скляпеньнем. Бакавыя нэфы, значна ніжэйшыя і вузейшыя за галоўны, разам з нартэксам перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі. У процілеглай ад алтара частцы будынку вылучаецца бабінец, дзе разьмяшчаюцца хоры, зьвязаныя з асношным памяшканьнем вітымі ўсходамі. Плястыка інтэр’еру захавалася ў першапачатковым выглядзе. Пілёны з боку цэнтральнага нэфу апрацоўваюцца пілястрамі і стылізаванымі янічнымі капітэлямі. Глухая агароджа хораў утварае агульную кампазыцыю з цыліндрычнымі аб’ёмамі ўсходаў. Лесьвічныя шахты ўзвышаюцца да ўзроўню парапэту хораў і абмяжоўваюцца агульным прафіляваным карнізам. Парапэт у цэнтральнай частцы мае пукатую паверхню[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
- ^ Сыракомля У. Вандроўскі па маіх былых ваколіцах // Выбраныя творы. — Менск, 2011. С. 290.
- ^ Лістападаў В. Топ-5 старадаўніх храмаў, якія пацярпелі ад рэстаўрацыі, TUT.BY, 17.12.2010.
- ^ Ярашэвіч А. Вішнявецкая царква Іаана Хрысціцеля // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 133.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000609 |