Царква Сьвятога Міхала Арханёла (Шчучын)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла
| |
Міхайлаўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Шчучын |
Каардынаты | 53°36′21.78″ пн. ш. 24°44′31.13″ у. д. / 53.60605° пн. ш. 24.7419806° у. д.Каардынаты: 53°36′21.78″ пн. ш. 24°44′31.13″ у. д. / 53.60605° пн. ш. 24.7419806° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла | |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Міхала Арханёла — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Шчучыне. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Шчучыне збудавалі ў 1863 годзе.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Складаецца з асноўнага кубападобнага аб’ёму, 5-граннай апсыды, кароткай трапезнай і прытвора-званіцы. Асноўны аб’ём і васьмярык званіцы накрываюцца шатровымі дахамі з купаламі-цыбулінамі. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца атынкаваныя какошнікі, руставаныя кутнія лапаткі, кілепадобныя ліштвы аркавых аконных праёмаў, аркатурныя фрызы, рэльефныя крыжы.
Усярэдзіне апсыда вылучаецца драўляным іканастасам. Шануецца абраз «Маці Божая Хуткапаслушніца», які знаходзіцца ў царкве з часу яе асьвячэньня[1]
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
каля 1900 г.
-
1907—1914 гг.
-
1920-я гг.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
З боку Тураўкі
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чырвонаармейская, 3
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.