Царква Сьвятога Мікалая (Пескі)
Помнік гісторыі | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Пескі |
Каардынаты | 53°21′17.6″ пн. ш. 24°37′37.78″ у. д. / 53.354889° пн. ш. 24.6271611° у. д.Каардынаты: 53°21′17.6″ пн. ш. 24°37′37.78″ у. д. / 53.354889° пн. ш. 24.6271611° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] |
Архітэктурны стыль | расейска-бізантыйскі стыль[d] |
Аўтар праекту | Мікалай Ільіч Ціхвінскі[d] |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Песках. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Песках збудавалі ў 1868—1870 гадох на месцы драўлянай царквы Сьвятога Пасаду
За савецкім часам царква не зачынялася.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У аснове кампазыцыі кубападобны аб’ём малітоўнай залі, над 4-схільным дахам якога ўзвышаецца купал-цыбуліна на 8-гранным барабане. Да аб’ёму далучаюцца паўкруглая апсыда і прастакутная трапезная з 2-яруснай (васьмярык на чацьверыку) шатровай званіцай, завершанай купалам-цыбулінай. Фасады аздабляюцца кутнімі лапаткамі і аркатурнымі фрызамі, падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах. Аркавы ўваходны праём праз кілепадобны партал.
Царкоўны пляц атачаецца бутавай агароджай з 3-аркавай брамай[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Інтэр'ер
-
Абраз Сьвятой Параскевы з царквы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Афіцыйны адрас — вуліца 50 гадоў БССР, 40
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.