Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Мікалая (Іказьнь)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
Вёска Іказьнь
Каардынаты 55°37′16.9″ пн. ш. 27°15′30.44″ у. д. / 55.621361° пн. ш. 27.2584556° у. д. / 55.621361; 27.2584556Каардынаты: 55°37′16.9″ пн. ш. 27°15′30.44″ у. д. / 55.621361° пн. ш. 27.2584556° у. д. / 55.621361; 27.2584556
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Полацкая япархія 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Іказьні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Царква, да 1939 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Іказьні збудавалі ў 1905 годзе на месцы драўлянай царквы.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 3-часткавая аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя складаецца з прытвора-званіцы, малітоўнай залі і 5-граннай апсыды. Асноўны кубападобны аб’ём мае другі нізкі квадратны ў пляне ярус, 4-схільны пакаты дах якога завяршаецца купалам-цыбулінай на 8-гранным барабане. Надбудаваная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацьверыку) званіца завяршаецца шатром з купалам-цыбулінай. Аркавы ўваходны праём вылучаецца 2-гранным парталам на калёнках. Архітэктурны дэкор улучае аркатурныя пасы, плястычныя ліштвы аркавых аконных праёмаў, кутнія калёнкі, прафіляваныя карнізы на сухарыках[1].

  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000196