Сабор Кірылы Тураўскага
храм | |
Сабор Кірылы Тураўскага
| |
2011 год
| |
Краіна | ЗША |
Горад | Нью-Ёрк |
Адрас | акруга Бруклін, Атлянтычны прасп., д. 401 |
Каардынаты | 40°41′13″ пн. ш. 73°59′4″ з. д. / 40.68694° пн. ш. 73.98444° з. д.Каардынаты: 40°41′13″ пн. ш. 73°59′4″ з. д. / 40.68694° пн. ш. 73.98444° з. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Тып будынка | сабор |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Будаўнік | 2-я аб’яднаная прэсьвітэрыянская царква Нью-Ёрку |
Дата заснаваньня | 1902 |
Дата пабудовы | 1902 год |
Асноўныя даты: 26 жніўня 1950 г. — заснаваньне прыходу імя сьвятога Кірылы Тураўскага
3 лістапада 1957 г. — 1-е набажэнства Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы | |
Рэліквіі і сьвятыні | копія крыжа Эўфрасіньні Полацкай |
Апошні плябан | япіскап Сьвятаслаў (Логін) |
Стан | дзейны |
Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор Кірылы Тураўскага | |
Сабор Кірылы Тураўскага на Вікісховішчы |
Сабор сьвятога Кірылы Тураўскага (анг. Saint Cyril’s of Turau Cathedral) — хрысьціянскі храм Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, пабудаваны ў 1902 годзе ў Нью-Ёрку ў якасьці 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквы.
Саборнае сьвята ладзіцца ў 2-ю нядзелю траўня[1]. Найбліжэйшай станцыяй Нью-Ёрскага мэтрапалітэну ёсьць «Хойт-Скэрмэрхорн»[2]. Набажэнствы ладзяцца штонядзелю а 10-й гадзіне ранку. Тэлефон: +1 (718) 858-2435.
Кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сьвятары: архіяпіскап Сьвятаслаў (Логін), протаярэй Іван Кухар і дыякан Мікола Шчэрба.
- Прыхадзкая Рада: старшыня Расьціслаў Гарошка, намесьнік Уладзімер Цяліца, сакратар Віталь Пузач, скарбнік Уладзімер Караткевіч, староста Аляксандар Хомчанка і намесьнік старосты Юры Лапіцкі.
- Кантрольная камісія: старшыня Сьвятлана Фёдарава, сябры Валянціна Балашчанка і Раіса Бабаш.
- Сястрынства: старэйшая сястра Тацяна Красоўская.
- Кіраўніца хору: Ала Орса-Рамана[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1850 годзе на Атлянтычным праспэкце ў Нью-Ёрку ў доме за № 401 месьцілася эпіскапальная царква імя сьвятога Пятра, пабудаваная ў 1830-я гады. У 1857 г. хрысьціянскі храм прадалі рэфармаваным прэсьвітэрыянам. У 1863 г. храм стаў 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквой у Нью-Ёрку. У 1902 г. на месцы старога будынку заклалі новы храм у нэагатычным стылі.
Увесну 1950 году праваслаўныя беларусы, якія былі ўцекачамі зь Нямеччыны, пачалі ладзіць набажэнствы ў арандаванай зале па Эшфардзкай вуліцы, што на ўсходзе нью-ёрскай акругі Бруклін. 26 жніўня 1950 году Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква (БАПЦ) заснавала ў Брукліне прыход імя сьвятога Кірылы Тураўскага. У 1951 г. япіскап БАПЦ Васіль (Тамашчык) дамовіўся аб правядзеньні сумесных набажэнстваў з прыходам Сьвятой Тройцы, які меў храм на 4-й вуліцы ў Мангэтане (Нью-Ёрк) і ўваходзіў у склад Карпатарускай япархіі Канстантынопальскага патрыярхату. Улетку 1957 году 166 прыхаджанаў БАПЦ набылі будынак 2-й аб’яднанай прэсьвітэрыянскай царквы, які перабудавалі ў сабор Кірылы Тураўскага[4]. 3 лістапада 1957 году ў саборы правялі 1-е набажэнства БАПЦ[5].
На Вялікдзень 1959 году скончылі іканстас сабору[6]. 23 траўня 2021 году сабору Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку ахвяравалі копію крыжа Эўфрасіньні Полацкай. Майстру Ігару Вырвічу, які вырабіў крыж, уручылі Грамату кіроўнага япіскапату Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы[7]. 26 сакавіка 2022 году каля сабору Кірылы Тураўскага ў Брукліне адкрылі бюсты нацыянальных герояў Беларусі Кастуся Каліноўскага і Тадэвуша Касьцюшкі. Бюсты адлілі ва Ўкраіне паводле праекту беларускага скульптара Гэніка Лойкі[8].
Кіраўнікі прыходу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- протаярэй Хведар Данілюк (26 жніўня 1950 — 29 ліпеня 1960)
- дыякан Юры Абрэмскі (1960—1969)
- архімандрыт Карп Стар (10 жніўня 1969—1973)
- айцец Расэл Войтанка (1973)
- айцец Рыгор Кістнэр (1973)
- пратаярэй Васіль Кендыш (1973—1981)
- мітрапаліт Андрэй (Крыт) (1981—1983)
- мітрапаліт Ізяслаў (Бруцкі) (1983—2001)
- архімандрыт Аляксей (Драздоўскі) (2001)
- ярэй Ігар Якунін (30 верасьня 2001 — 19 траўня 2005)
- айцец Сьвятаслаў (Логін) (2005—2006)
- айцец Міхаіл (2007)
- япіскап Сьвятаслаў (Логін) (з 2008 году)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сьвята Сабору Кірылы Тураўскага 13.05.12 // Belarus world, 14 траўня 2012 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- ^ Месцазнаходжаньне Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 2018 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
- ^ Кіраўніцтва парафіі Катэдральнага Сабору Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 2018 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
- ^ Сьпіс фундатараў набыцьця Катэдральнага Сабору БАПЦ Сьв. Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку (1954-1957 г.г.) // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 2016 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
- ^ У Нью-Ёрку адзначылі 60-годзьдзе першага беларускага набажэнства ў саборы Кірылы Тураўскага // Радыё «Свабода», 6 лістапада 2017 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
- ^ Расьціслаў Гарошка. Гісторыя Сабору БАПЦ // Belarus world, 15 траўня 2016 г. Праверана 5 красавіка 2018 г.
- ^ Копія Крыжа сьвятое Эўфрасіньні Полацкае // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 22 чэрвеня 2021 г. Праверана 21 жніўня 2021 г.
- ^ Вадзім Васільеў. У Нью-Ёрку зьявіліся бюсты Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага // Партал «Новы час», 26 сакавіка 2022 г. Праверана 27 сакавіка 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Навіны парахвіі Катэдральнага Сабору сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку // Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, 11 красавіка 2016 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
- Вялікодная служба ў Саборы БАПЦ (14 красавіка 2012 г.) // Belarus world, 16 красавіка 2012 г. Праверана 6 красавіка 2018 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |