Царква Сьвятога Юрыя (Жыровічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Юрыя
| |
Юр’еўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жыровічы |
Каардынаты | 53°01′09″ пн. ш. 25°20′25″ у. д. / 53.01917° пн. ш. 25.34028° у. д.Каардынаты: 53°01′09″ пн. ш. 25°20′25″ у. д. / 53.01917° пн. ш. 25.34028° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Архітэктурны стыль | барока і барокавая архітэктура[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятога Юрыя | |
Царква Сьвятога Юрыя на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Юрыя[a] — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Жыровічах. Знаходзіцца на могілках колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Падлесная, 1А, уваходзіць у склад комплексу Прачысьценскага манастыра. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Драўляную могілкавую Юраўскую царкву ў Жыровічах збудавалі ў канцы XVIII ст.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Жыровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам царква не зачынялася.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стыляў барока і клясыцызму. Гэта 1-зрубны прастакутны ў пляне будынак з 5-граннай алтарнай прыбудовай, арыентаванай на захад. Абедзьве часткі накрывае агульны 2-схільны дах з застрэшкам пры пераходзе да вальмавага пакрыцьця апсыды. Трыкутны франтон галоўнага фасаду завяршае фігурная барокавая вежачка на чацьверыковым барабане. Гарызантальна ашаляваныя фасады падзяляюцца прастакутнымі вокнамі і вэртыкальнымі сьцяжкамі-брусамі ў прасьценках. Апсыда вылучаецца невялікім уступам, шырока раскрываецца ў залю.
Дэкаратыўны акцэнт інтэр’еру — накладны іканастас, дэкараваны разнымі ракайлямі. У завяршэньні разьмяшчаецца круглая люкарна[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Цяперашні афіцыйны тытул: «Царква Сьвятога Георгія» або «Сьвята-Георгіеўская царква» (рас. Церковь Святого Георгия, Свято-Георгиевская церковь); таксама Юр'еўская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Жыровіцкая Георгіеўская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 214.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000538 |
|