Царква Прачыстай Багародзіцы (Магілёў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Прачыстай Багародзіцы
| |
Прачысьценская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°53′31.92″ пн. ш. 30°19′17.10″ у. д. / 53.8922° пн. ш. 30.3214167° у. д.Каардынаты: 53°53′31.92″ пн. ш. 30°19′17.10″ у. д. / 53.8922° пн. ш. 30.3214167° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе |
Архітэктурны стыль | магілёўскае барока |
Дата заснаваньня | 1670 |
Дата скасаваньня | 1950 |
Царква Прачыстай Багародзіцы | |
Царква Прачыстай Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Прачыстай Багародзіцы[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Магілёве. Знаходзілася на паўднёва-ўсходняй ускраіне места, на Прачысьценскай вуліцы. Твор архітэктуры магілёўскага барока. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі царкву.
Утварала адзіны комплекс зь невялікай цёплай царквой і званіцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную Прачысьценскую царкву ў Магілёве збудавалі ў 1670 годзе ў традыцыях Магілёўскай школы дойлідзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Магілёў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). у 1863—1866 гадох яе перабудавалі ў стылі клясыцызму.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будынак царквы пацярпеў у Другую сусьветную вайну. У 1950-я гады савецкія ўлады зруйнавалі помнік архітэктуры.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры магілёўскага барока. Будынак меў крыжова-купальную кампазыцыю і складаў у пляне лацінскі крыж. Асноўныя аб’ёмы падзяляліся ўзаемна пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. Над сяродкрыжжым на масіўным шматгранным барабане ўзвышаўся купал-баня. Невялікія паўцыркульныя апсыды, бакавыя ўваходныя тамбуры, якія далучаліся да крылаў трансэпта, і гранёны тамбур галоўнага ўваходу дапаўнялі агульную кампазыцыю. Сьцены падзяляліся пілястрамі і праразаліся паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў аркавых нішах.
Асноўны нэф перакрываўся цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, крылы трансэпта — крыжовымі скляпеньнямі[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1935 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
А. Вінэр, 1939 г.
-
1941—1944 гг.
-
1942 г.
-
красавік 1942 г.
-
1944 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва помніка архітэктуры прыводзіцца паводле беларускай гістарычнай традыцыі. Афіцыйны тытул Маскоўскага патрыярхату: «Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы» або «Сьвята-Ўсьпенская царква» (рас. Церковь Успения Пресвятой Богородицы, Свято-Успенская церковь); таксама Прачысьценская царква
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Чарняўская Т. Магілёўская Успенская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 284.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.