Перайсьці да зьместу

Царква Праабражэньня Гасподняга (Дзярэчын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Спаская царква
Спаская царква
Краіна Беларусь
Вёска Дзярэчын
Каардынаты 53°14′41.61″ пн. ш. 24°55′17.82″ у. д. / 53.2448917° пн. ш. 24.9216167° у. д. / 53.2448917; 24.9216167Каардынаты: 53°14′41.61″ пн. ш. 24°55′17.82″ у. д. / 53.2448917° пн. ш. 24.9216167° у. д. / 53.2448917; 24.9216167
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Гарадзенская і Ваўкавыская япархія[d] 
Архітэктурны стыль псэўдарускі стыль[d]
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы

Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Дзярэчыне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, каля гістарычнага Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Дзярэчыне збудавалі ў 1865 годзе замест драўлянай царквы Сьвятога Пасаду. У 1875 годзе грамадзянскі інжынэр Леанард Кржыжаноўскі спраектаваў царкоўную браму.

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Кампазыцыя будынка складаецца з асноўнага квадратнага ў пляне аб’ёму, прастакутнай (звонку, унутры паўкруглай) апсыды і бабінца. Асноўны аб’ём накрываеццца 4-схільным дахам з купалам-цыбулінай на драўляным сьветлавым 8-гранным барабане ў цэнтры і 4 купаламі-цыбулінамі з кутоў. Сьцены будынка завяршаюцца разьвітым карнізам з сухарыкамі. Паўцыркульныя аконныя праёмы разьмяшчаюцца ў верхняй частцы, дэкаруюцца броўкамі ў выглядзе какошнікаў.

Усярэдзіне 4 слупы падтрымліваюць канструкцыю сфэрычнага купала на ветразях. Над уваходам разьмяшчаюцца хоры, якія адкрываюцца ў зальнае памяшканьне аркавым праёмам. Кутнія часткі перакрываюцца крыжовымі скляпеньнямі (астатнія — роўнай стольлю). Алтарная і падкупальная часткі аздабляюцца фрэскавай размалёўкай.

Царкоўны пляц атачаецца бутавай агароджай з брамай у тры кілепадобныя аркі[1].

  1. ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
  2. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 4А'.
  1. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000268