Царква Покрыва Багародзіцы (Докшыцы)
Помнік гісторыі | |
Царква Покрыва Багародзіцы
| |
Пакроўская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Докшыцы |
Каардынаты | 54°53′30.64″ пн. ш. 27°45′57.73″ у. д. / 54.8918444° пн. ш. 27.7660361° у. д.Каардынаты: 54°53′30.64″ пн. ш. 27°45′57.73″ у. д. / 54.8918444° пн. ш. 27.7660361° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Полацкая япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Покрыва Багародзіцы | |
Царква Покрыва Багародзіцы на Вікісховішчы |
Царква Покрыва Багародзіцы — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Докшыцах. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Барысаўскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Докшыцах збудавалі ў 1900—1903 гадох на месцы царквы Сьвятога Пасаду.
У 1990-я гады будынак адрамантавалі, мясцовы мастак В. Маркавец аднавіў фрэскавую размалёўку.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. У пляне мае традыцыйную 4-часткавую схему з званіцай, трапезнай, кубападобным 2-ярусным аб’ёмам малітоўнай залі і прастакутнай апсыдай. У прасторавай кампазыцыі дамінуе ўзьведзеная над прастакутным прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацьверыку) і купал-цыбуліна на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб’ёму. Фасады падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі зь вялікімі адхіламі ў тоўшчы магутных сьценаў. Плястычнымі ліштвамі з какошнікамі вылучаюцца трайныя аконныя праёмы другога яруса асноўнага аб’ёму. Плястычна-калярыстычны разьвязак фасадаў будуецца на кантрасьце паліхромнай бутавай муроўкі зь белай тынкоўкай дэталяў архітэктурнага дэкору (какошнікі, арнамэнтальныя пасы, філёнгавыя лапаткі, купалы-цыбуліны).
У інтэр’еры апсыда вылучаецца 3-ярусным 3-гранным у пляне залачоным іканастасам. У царкве захоўваецца абраз «Маці Божая Смаленская» (1826 год)[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1863 г.
-
1887 г.
-
1887 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1903 г.
-
да 1939 г.
-
да 1941 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.