Царква Маці Божай Казанскай (Давыд-Гарадок)
Помнік гісторыі | |
Царква Маці Божай Казанскай
| |
Царква Маці Божай Казанскай
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Давыд-Гарадок |
Каардынаты | 52°03′17.32″ пн. ш. 27°12′44.98″ у. д. / 52.0548111° пн. ш. 27.2124944° у. д.Каардынаты: 52°03′17.32″ пн. ш. 27°12′44.98″ у. д. / 52.0548111° пн. ш. 27.2124944° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат і праваслаўе |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Царква Маці Божай Казанскай | |
Царква Маці Божай Казанскай на Вікісховішчы |
Царква Маці Божай Казанскай — помнік гісторыі пачатку XX сагодзьдзя (мураўёўка) у Давыд-Гарадку. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Старым Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Утварае адзіны ансамбль з брамай і капліцай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную Казанскую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Давыд-Гарадку збудавалі ў 1913 годзе на месцы драўлянай Прачысьценскай царквы 1844 году.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад маскоўска-яраслаўскага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Вылучаецца разьвітай і шматплянавай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыяй: прытвор, званіца над трапезнай, кубападобная малітоўная заля з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсыда з акруглымі рызьніцамі. Сылюэт фармуюць пяць купалоў-цыбулінаў над асноўным аб’ёмам, а таксама купалы-цыбуліны над званіцай, прыдзеламі і апсыдай. На чырвоным цагляным фоне муроўкі сьценаў вылучаюцца пабеленыя элемэнты дэкору: аркатурныя, гарадковыя і шырынкавыя фрызы, кілепадобныя ліштвы і броўкі аркавых аконных праёмаў, кутнія лапаткі.
У такой жа стылістыцы капліца і 3-аркавая брама, завершаная купалам-цыбулінай і бакавымі шатрамі.
Капліца — 8-гранны шатровы аб’ём, завершаны купалам-цыбулінай. Апярэзваецца аркатурным парапэтам у аснаваньні шатра, пасам кілепадобных бровак у фрызавай частцы. Калярыстычнае багацьце архітэктуры стварае спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі сьценаў і пабеленых элемэнтаў дэкору: кутніх лапатак, шырынкавага фрыза, ліштваў аркавых праёмаў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1929 г.
-
1941—1944 гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 15
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.