Сабор Аляксандра Неўскага (Кобрынь)
| Помнік гісторыі | |
Сабор Аляксандра Неўскага | |
Сабор Аляксандра Неўскага | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Кобрынь |
| Каардынаты | 52°12′51,41″ пн. ш. 24°21′30,62″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква |
| Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
| Архітэктурны стыль | клясыцыстычная архітэктура[d] |
| Аўтар праекту | Іван Ігнатавіч Калянкевіч[d] |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
| Сайт | kobrinsobor.by/kafedraln… |
Сабор Аляксандра Неўскага на мапе Беларусі Сабор Аляксандра Неўскага | |
Царква саборная Аляксандра Неўскага — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на Замкавым пляцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Побач з саборам знаходзіцца манумэнт у памяць бою пад Кобрынем 1812 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваную саборную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Кобрыні збудавалі ў 1864—1868 гадох на сродкі, адабраныя ва ўдзельнікаў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў.
У 1960-я гады савецкія ўлады зачынілі сабор, будынак якога прыстасавалі пад філію Дзяржаўнага архіву Берасьцейскай вобласьці. У 1989 годзе будынак сабору перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Асноўны крыжова-цэнтрычны аб’ём завяршаецца пяцьцю купаламі-цыбулінамі на шатрах. Да плянавальнага крыжа далучаюцца працяглы прытвор з кутнімі прыдзеламі і прастакутная апсыда з бакавымі невялікімі квадратнымі рызьніцамі. Роўнічныя фасады завяршаюцца трыкутнымі франтонамі, дэкараванымі кутнімі лапаткамі і прастакутнымі панэлямі, апярэзваецца фрызамі з шырынак, аркавыя аконныя праёмы акаймоўваюцца архівольтамі. Галоўны ўваход вылучаецца накладным магутным парталам з лучковым франтонам і аркавай ліштвай.
У сяродкрыжжа малітоўнай залі шырокімі прасьветамі адкрываюцца апсыда, прыдзелы і трапезная. Сяродкрыжжа перакрываецца купалам на ветразях, астатнія памяшканьні — цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках. У саборы захоўваўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая», перанесены з старажытнай Прачысьценскай царквы[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1902 г.
- 1904 г.
- да 1915 г.
- да 1915 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучачны стан
- Агульны выгляд
- З боку Замкавага пляцу
- Помнік
- Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 18.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000392 |