Царква Ўшэсьця Гасподняга (Забычаньне)
Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Ушэсьценская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Забычаньне |
Каардынаты | 53°25′40.60″ пн. ш. 31°52′29.10″ у. д. / 53.4279444° пн. ш. 31.87475° у. д.Каардынаты: 53°25′40.60″ пн. ш. 31°52′29.10″ у. д. / 53.4279444° пн. ш. 31.87475° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Магілёўская япархія |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Будаваньне | 1893—1897 гады |
Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква́ Ўшэ́сьця Гаспо́дняга — помнік гісторыі канца XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Забычаньні. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая драўляная царква ў Забычаньні пад тытулам Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла ўпамінаецца ў 1511 годзе. У пачатку XVII ст. мясцовы шляхціч збудаваў новую драўляную царкву Сьвятога Духа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1893 годзе пачалося будаваньне мураванай царквы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) за кошт зямяніна Аркадзя Астанкевіча і мясцовых жыхароў. У 1897 годзе адбылося асьвячэньне новай царквы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1932 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. Будынак перадалі калгасу, які перарабіў яго пад зернесховішча. Царква пацярпела ў Другую сусьветную вайну.
У 1990-я гады пачалося аднаўленьне царквы, якую паўторна асьвяцілі 23 верасьня 2018 году.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. 4-часткавая падоўжна-восевая кампазыцыя будынка складаецца з прытвора, трапезнай, малітоўнай залі і 5-граннай апсыды. Вэртыкальнымі дамінантамі выступаюць 8-гранныя шатровыя барабаны надбудаванай над прытворам званіцы і цэнтральнага кубападобнага аб’ёму. Фасады падзяляюцца кутнікі трохчвэртнымі калёнкамі, зубчастымі фрызамі, аркатурнымі пасамі, праразаюцца падвойнымі аркавымі аконнымі праёмамі ў плястычных ліштвах. Вокны падвойныя, з паўцыркульнымі завяршэньнямі. Асаблівасьцю плястычнага разьвязку будынка ёсьць шчытавыя завяршэньні сьценаў аб’ёмаў і барабанаў, абрысы якіх паўтараюць шматсхільны дах.
Усярэдзіне ў малітоўную залю адкрываецца сьветлавы барабан з самкнутым скляпеньнем, абапёрты праз парусы на шырокія аркі прыдзелаў, апсыды і прытвору. Апсыда перакрываецца конхай. Арыгінальная дэкаратыўная аздоба не захавалася[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.