Царква Ўшэсьця Гасподняга (Горкі)
| Помнік гісторыі | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга
| |
Ушэсьценская царква
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Горкі |
| Каардынаты | 55°16′48,40″ пн. ш. 30°58′28,10″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | Беларуская праваслаўная царква і праваслаўе |
| Эпархія | Магілёўская япархія |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
| Аўтар праекту | Анджэла Кампіёні[d] |
| Будаваньне | 1845—1850 гады |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Ўшэсьця Гасподняга на мапе Беларусі Царква Ўшэсьця Гасподняга | |
Царква Ўшэсьця Гасподняга — помнік гісторыі сярэдзіны XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Горках. Знаходзіцца ў Казімераўскай Слабадзе, на паўвысьпе паміж рэкамі Парасіцай і Проняй. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Горках збудавалі ў 1850 годзе.
У 1937 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941 годзе царква зноў пачала дзеяць.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм, кананічная 4-часткавая кампазыцыя якога складаецца з прастакутных аб’ёмаў прытвора, трапезнай, малітоўнай залі з бакавымі прыдзеламі і апсыды. Сяродкрыжжа завяршаецца буйным цыліндрычным сьветлавым барабанам з купалам-цыбулінай. Другая вэртыкальная дамінанта ў сілуэце будынка — 1-ярусная шатровая званіца, надбудаваная над прытворам. Фасады завяршаюцца закамарамі, падзяляюцца лапаткамі, аркавымі нішамі і круглымі разэткамі. Вузкія аркавыя аконныя праёмы аздабляюцца плястычнымі кілепадобнымі ліштвамі, падобнымі да какошнікаў. Уваход у выглядзе кілепадобнага парталу.
Усярэдзіне прастора сяродкрыжжа павялічваецца на вышыню барабана і сфэрычнага купала, абапёртых церазь ветразі на кутнія пілёны. Прыдзелы перакрываюцца цыліндрычнымі скляпеньнямі на распалубках, асьвятляюцца строенымі аконнымі праёмамі. Прастакутная апсыда адкрываецца шырокім аркавым прасьветам і вылучаецца 3-ярусным пазалочаным драўляным іканастасам[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
-
да 1918 г.
-
ліпень 1941 г.
-
21 ліпеня 1941 г.
-
1941 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
-
2007 г.
-
2013 г.
-
2018 г.
-
2018 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000436 |