Перайсьці да зьместу

Хрыпялёва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хрыпялёва, трансьліт. Chrypialiova
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Магілёўскі
Сельсавет Вендараскі
Часавы пас
Каардынаты 53°52′43″ пн. ш. 29°56′44″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 44 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 222
Паштовы індэкс 213152
СААТА 7244808186
Нумарны знак 6
Хрыпялёва на мапе Беларусі ±
Хрыпялёва
Хрыпялёва
Хрыпялёва
Хрыпялёва
Хрыпялёва
Хрыпялёва

Хрыпялёва[1] — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Вендараскага сельсавету.

Згадваецца ў 1647 годзе як вёска Храпялёва ў складзе маёнтку Княжыцы ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[2], у 1654 годзе — пры перадачы лідзкім харунжым Янам Курчом з жонкай Барбарай (з Друцкіх-Сакалінскіх) (што атрымала Княжыцы ў спадчыну ад першага мужа, князя Юрыя Галоўчынскага) у заставу магілёўскаму бурмістру Раману Рабровічу з жонкай Арынай Аўхімаўнай[3].

  • 2010 год — 44 чалавекі
  • 1999 год — 92 чалавекі
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 245
  2. НГАБ у Менску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 707
  3. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 81, с. 143