Вендараж
Вендараж | |
трансьліт. Viendaraž | |
Дата заснаваньня: | 1568 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Магілёўскі |
Сельсавет: | Вендараскі |
Вышыня: | 173 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 306 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 222 |
Паштовы індэкс: | 213150 |
СААТА: | 7244808031 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°50′25.8″ пн. ш. 30°1′3.0″ у. д. / 53.8405° пн. ш. 30.0175° у. д.Каардынаты: 53°50′25.8″ пн. ш. 30°1′3.0″ у. д. / 53.8405° пн. ш. 30.0175° у. д. |
± Вендараж | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ве́ндараж[1] — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар Вендараскага сельсавету.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска знаходзіцца за 14 км на паўднёвы захад ад Магілёва на беразе ракі Лахвы. Вышыня над узроўнем мора — 173 м.
Тапаноміка назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва хутчэй за ўсё паходзіць ад вендаў(ru) — так германскія народы называлі славянаў Паўночнай і Цэнтральнай Эўропы. У Беларусі айконім вендаў — Вендараж, Вендраў.[2]
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раней вёска ўваходзіла ў склад Магілёўскага павету Магілёўскай губэрні.
Верагодней за ўсё, што вёска ўзьнікла ў сярэдзіне ХVI стагодзьдзя[3]. У навакольлі многія вызначалі сябе каталікамі.
У вёсцы захаваліся рэшткі старадаўняга гарадзішча.[4]
Землеўладальнікі гэтых мясьцін былі, у асноўным, Ціханавецкія.
Будынак сельскай раённай лякарні ў вёсцы Вендраж (у 2011 годзе выстаўлены на продаж) — былы маёнтак Канстанціна Янавіча Грушэцкага (1875—1938) (з шляхецкага і дваранскага роду Грушэцкіх), дамарад (кіруючы) у маёнтку Ціханавецкіх у Масальшчыне ў тых мясьцінах, нашчадны дваранін (высланы зь дзецьмі ў 1930-х гг.). Будынак сядзібы вялікі па памерах, але без архітэктурных лішкаў. Да дому прыбудавана цагляная прыбудова савецкіх часоў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 306 чалавек
- 1999 год — 437 чалавек
Сацыяльная інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сёньня ў Вендаражы, існуе практычна ўся неабходная сацыяльная інфраструктура — амбуляторыя, школа, Дом культуры, гандлёвы цэнтар, пошта, комплексны прыёмны пункт. З 2010 году Вендараж стаў аграгарадком[3].
Ахова здароўя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы існуе аптэка і амбуляторыя. У амбуляторыі ажыцьцяўляецца прыём тэрапэўта, акушэркі, агульнаклінічныя лябараторныя дасьледаваньні, тэрапэўтычная стаматалёгія, фізыятэрапія.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вендараскі крыж
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вендараскі крыж лічыцца аднім з трох найстаражытнейшых каменных крыжоў Беларусі[5].
Вендараскі крыж апісваў вядомы беларускі краязнаўца, этнограф Еўдакім Раманаў у пачатку ХХ стагодзьдзя. У тагачасным Магілёўскім павеце па дарозе ў вёску Вендараж знаходзіўся ўнікальны помнік, зьвязаны з хрысьціянскімі традыцыямі. Гэта быў масіўны каменны чатырохканцовы крыж, неахайна высечаны з чырвонага граніту, вышынёй у паўтара аршына (трохі больш за мэтар). Пры гэтым на пярэднім баку, паверхня якога больш-менш гладкая, нанесены шэраг знакаў. Сярод іх высечаны невялікі крыж, лічба «1598», а таксама слова «Іван».
Першапачаткова, па словах Раманава, крыж разьмяшчаўся на месцы тагачаснага (пачатку ХХ стагодзьдзя) гасьцінца, але быў перамешчаны трохі ўбок і там замацаваны. З гэтым камяным крыжом быў зьвязаны шэраг паданьняў. Мясцовае насельніцтва лічыла, што з каменным крыжам зьвязана таямнічае і загадкавае забойства, а крыж — гэта намагільны знак.
Па меркаваньні Е. Раманава, крыжы такога кшталту, устанаўліваліся ў старажытнасьці ў некалькіх выпадках: яны маглі выкарыстоўвацца як пагранічны знак на мяжы двух уладаньняў, альбо на месцы спаленых ці разбураных храмаў, колішніх могілак. Але існуе вялікая верагоднасьць таго, што гэты крыж мае больш старажытную гісторыю і непасрэдна зьвязаны з паганскімі традыцыямі. Невыпадкова вызначаны шматлікія факты выкарыстаньня каменных крыжоў у якасьці месца ахвярапрынашэньня. На Беларусі нават у ХХ стагодзьдзі на камень клалі грошы, воск, лён, запальвалі сьвечкі.
Раманаў так апісвае такую зьяву:
Черта эта присуща многим народам и идёт из самой глубокой древности и связана с возлиянием елея Иаковом на камень, на котором он спал. В нашей губернии она имеет большое распространение в северозападной части в Сенненском, Могилёвском, в частях Оршанского, Быховского и Рогачёвского уездов, примыкая в этом отношении к губерниям Минской и Витебской, где почитание камней распространенно ещё более | ||
.
Таксама магчыма, што крыж быў высечаны па загадзе мясцовага князя і ўсталяваны на месцы старажытнага капішча, а пасьля мог выкарыстоўвацца і як надмагільле.[6]
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы Вендараж ўсталяваны памятны знак загінулым землякам у час Другой сусьветнай вайны.
Прадпрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Філія РУП «Магілёўэнерга» Вендараж
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадпрыемства дзяржаўнай формы ўласнасьці. Належыць Міністэрству энэргетыкі РБ. Від дзейнасьці — расьлінаводзтва ў спалучэньні з жывёлагадоўляй (зьмешаная сельская гаспадарка). Вырабы — малако, мяса КРС, зерне. Прадукцыя і паслугі — зерне харчовае, малако і алеявырабы сьвежыя, мясавырабы перапрацаваныя ці вырабленыя сьвежыя[7].
У 2007 годзе філія РУП «Магілёўэнэрга» Вендараж стала пераможцаю сярод абласных энэргасыстэмаў па 1 групе (з плошчай больш за 1 тыс. га). Пераможцам у індывідуальных працоўных спаборніцтвах стаў вадзіцель транспартнага сродку філіі Вендараж РУП «Магілёўэнэрга» Іван Цімафеевіч Славінскі[8].
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вёсцы існуе сярэдняя школа.
Жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхаіл Волкаў (1876 ці 1877, в. Высокае Красьнінскага пав. Смаленскай губ., цяпер Смаленская вобл., Расея — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД) — пратаярэй, у 1900—1910-я гады настаяцель Пакроўскай царквы в. Вендараж. У пачатку 1930-х г. служыў у Трох-Сьвяціцельскім катэдральным саборы ў Магілёве, потым ў царкве на могілках. Арыштаваны ў 1937. Асуджаны 28.9.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасьць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 9.4.1966 пастановай Магілёўскага абл. суда.[9]
- Васіль Гайдукевіч (22.3.1901, в. Кацягі Менскага пав., цяпер Менскі раён — ?) — працаваў настаўнікам школы в. Вендараж. Арыштаваны 20.1.1937. Асуджаны 2.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ва Унжэнскі лягер НКВД Горкаўскай чыгункі (ст. Сухабязводная). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 13.1.1960 калегіяй Вярхоўнага Суда БССР.[10]
- Алена Бакуновіч — лябарант філіялу «Вендараж» Магілёўскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнэргетыкі «Магілёўэнэрга». Узнагароджана ордэнам Маці, як мнагадзетная маці (Загад Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2005 г. №293 «Аб узнагароджаньні мнагадзетных маці ордэнам Маці»).[11]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 243
- ^ Шарухо Ігар МЕТАГЕОГРАФИЯ: ПАЛЕОКУЛЬТУРНАЯ ГЕОГРАФИЯ И ИМАГОЛОГИЯ СЛАВЯН И ЛИТВЫ (рас.) «Личность-слово-социум» — 2009. ЧУП «Паркус плюс». Праверана 21 траўня 2011 г.
- ^ а б Сяргей Грыб Не знікай, вёска. Газета "Звязда". Праверана 21 траўня 2011 г.
- ^ У. Ф. Агурцоў, М. П. Хобатаў Старажытная гісторыя Магілёўскага раёна (html) Памяць : гіст.-дакум. хроніка Магілёўскага раёна Праверана 21 траўня 2011 г.
- ^ Каменный крест (рас.) Вендорож Праверана 21 траўня 2011 г.
- ^ Канстанцін Антановіч (2007) Па дарозе ў Вендараж Праверана 21 траўня 2011 г.
- ^ Филиал РУП «Могилевэнерго» Вендорож (рас.) Каталаг беларускіх прадпрыемстваў. Export.by. Праверана 10 сакавіка 2011 г.
- ^ Вендорож — победитель. Так держать (рас.). РУП «Магілёўэнэрга» (1 лістапада 2007). Праверана 21 траўня 2011 г.
- ^ Леанід Маракоў ВОЛКАЎ (ВОЛКОВ) Міхаіл Пятровіч Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі. 1917-1967. Праверана 21 траўня 2011 г.
- ^ Леанід Маракоў ГАЙДУКЕВІЧ Васіль Мікалаевіч Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Рэпрэсаваныя Настаўнікі Праверана 21 траўня 2011 г.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 июня 2005 г. №293 «Аб узнагароджанні мнагадзетных маці ордэнам Маці». Право2008 (красавік 2008). Праверана 21 траўня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вендараж — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў