Філіпа Тамаза Марынэцьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Філіпа Тамаза Марынэцьці
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 сьнежня 1876(1876-12-22)[1][2][3][…]
Памёр 2 сьнежня 1944(1944-12-02)[5][6][1][…] (67 гадоў)
Пахаваны
Сужэнец Бэнэдэта Капа[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, пісьменьнік, драматург, кампазытар, пісьменьнік навуковай фантастыкі, фатограф, дызайнэр, палітык
Мова француская мова, італьянская мова[7] і гішпанская мова
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Эміліё Філіпа Тамаза Марынэцьці (па-італьянску: Filippo Tommaso Emilio Marinetti; 22 сьнежня 1876 — 2 сьнежня 1944) — італьянскі паэт, рэдактар, тэарэтык мастацтва ды заснавальнік футурызму. Быў зьвязаны з мастацкім й літаратурным зьвязам «Abbaye de Créteil» (1907—1908). Марынэцьці найбольш вядомы як аўтар першага Футурыстычнага маніхвэста (1909) та адзін зь аўтараў Фашыстоўскага маніхвэста (1919).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эміліё Анджэлё Карлё Марынэцьці (у некаторых дакумэнтах сустракаецца "Філіпа Ахіл Эміліё Марынэцьці") правёў першыя гады жыцьця ў Александрыі. Бацька Энрыка быў юрыстам зь П’емонта, а маці Амалія — дачкой прафэсара літаратуры зь Міляну. Яны прыехалі ў Эгіпет у 1865 годзе па запрашэньні Ісмаіл-пашы, каб выступаць у якасьці юрыдычных дарадцаў для замежных кампаній, якія прымалі ўдзел у праграме мадэрнізацыі Асманскае імпэрыі[8].

Яго любоў да літаратуры разьвівалася яшчэ ў школьныя гады. Яго маці была заўзятым чытатом паэзіі і пазнаёміла маладога Марынэцьці з італьянскай й эўрапейскай клясыкай. У сямнаццаць гадоў ён пачаў выдаваць свой першы школьны часопіс пад назвай "Papyrus". У гэты час езуіты пагражалі выключыць яго зь школы за публікацыю ў гэтым часопісе скандальных раманаў Эміля Заля.

Спачатку ён вучыўся ў Эгіпце, потым у Парыжы, атрымаўшы ступень бакаляўра ў 1894 годзе ў Сарбоне [9], а ў Італіі скончыў юрыдычны факультэт у Павійскім унівэрсітэце ў 1899 годзе.

Ён вырашыў не станавіцца юрыстам, а разьвіваць літаратурную кар’еру. Экспэрымэнтаваў зь усіма накірункамі літаратуры (паэзія, апавяданьне, тэатар), падпісваючы ўсё псэўданімам "Філіп Тамаза Марынэцьці".

У 1908 годзе Марынэцьці, які захапляўся гонкамі, патрапіў ў аўтакатастрофу ля Мілана, дзе ён уехаў у кювэт, каб не зьбіць дзьвух раварыстаў. Ён згадаў пра аварыю ў Футурыстычным маніхвэсьце: Марынэцьці, які адужаў, стаў новым чалавекам, поўным рашучасьці зупыніць вычварнасьць й дэкаданс пануючай у тыя часы вольнасьці. Ён абмеркаваў са сваімі сябрамі новую рэвалюцыйную праграму, у рамах якое яны павінны скончыць усе мастацкія зносіны зь мінулым, "знішчыць музэі, бібліятэкі, кожны тып акадэміі". Ён напісаў: "Мы будзем праслаўляць вайну — адзіную ў сьвеце гігіену — мілітарызм, патрыятызм, прыгожыя ідэі, за якія варта памерці і пагарду да жанчын".

Футурызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Марынэцьці і Канстантын Бранкучы былі ўдзельнікамі руху Абат дэ Крэтэй (па-француску: L'Abbaye de Créteil). Удзельнікамі таксама зьяўляліся маладыя пісьменьнікі Роджэр Алард (адзін зь першых кубістаў), П’ер Жан Жуў і Пол Касьціё, якія хацелі апублікаваць свае творы зь дапамогай гэтага таварыства. Абат дэ Крэтэль — супольнасьць, заснаваная восеньню 1906 г. мастаком Альбэрам Глезам і паэтамі Рэнэ Арко, Анры-Мартынам Барзюнам, Аляксандрам Мэрсэро і Шарлем Вільдракам. Рух узяў натхненьне ў Abbaye de Thélème — элемэнце творчасьці Франсуа Рабле зь яго рамана Гарганцюа і Пантагруэль. Гэты рух быў самаліквідаваны а пачатку 1908 году.

Марынэцьці найбольш вядомы як аўтар Футурыстычнага маніхвэсту, які ён напісаў у 1909 г. Спачатку ён быў апублікаваны па-француску на галоўнай старонцы самай прэстыжнае францускай штодзённай газэты Le Figaro 20 лютага 1909 г. Марынэцьці заявіў, што "мастацтва сапраўды не можа быць нічым іным, як толькі гвалтам, жорсткасьцю і несправядлівасьцю". Жорж Сарэль, які паўплываў на ўвесь палітычны спэктр ад анархізму да фашызму, таксама аргумэнтаваў важнасьць гвалту. Футурызм меў як анархісцкія, так і фашыстоўскія элемэнты. Пазьней Марынэцьці стаў актыўным прыхільнікам Бэніта Мусаліні.

Футурыстычны маніхвэст чытаўся і абмяркоўваўся па ўсёй Эўропе, але першыя футурыстычныя творы Марынэцьці ня мелі такога посьпеху. У красавіку ўступная частка ягонай драмы "Le Roi bombance", напісанай у 1905 г., была перарвана гучным, насьмешлівым сьвістам аўдыторыі і самім Марынэцьці, які такім чынам унёс яшчэ адзін элемэнт футурызму: "жаданьне зламаць. Пазьней Марынэцьці выйшаў на паядынак зь адным зь крытыкаў.

Яго драма "La donna è mobile", упершыню прадстаўленая ў Турыне, таксама не мела посьпеху. У наш час п'еса запомнілася пазьнейшай вэрсіяй, названай "Elettricità sessuale", галоўным чынам па зьяўленьні на сцэне чалавекападобных мэханічных істот за дзесяць гадоў да таго, як чэскі пісьменьнік Карэл Чапэк вынайшаў тэрмін "робат".

У 1910 годзе зь яго першага раману "Mafarka il futurista" былі зьняты ўсе абвінавачаньні па справе аб непрыстойнасьці. У тым годзе Марынэцьці далучыўся да зьвязу трох маладых жывапісцаў (Умбэрта Бач’ёні, Карлё Кара, Люіджы Русалё), якія прынялі філязофію футурызму. Разам зь імі (і зь такімі паэтамі, як Альда Палажэшчы) Марынэцьці распачаў серыю Футурыстычных вечароў, тэатралізаваных відовішчаў, падчас якіх футурысты дэкляравалі свае маніхвэсты перад натоўпам, які збольшага наведваў спэктаклі, каб кінуць на сцэну гародніну.

Найбольш пасьпяховым "здарэньнем" таго пэрыяду стала публікацыя ў Венэцыі "Маніхвэста супроць мінулага каханьня". Марынэцьці патрабуе "запоўніць невялікія сьмярдзючыя каналы", каб "падрыхтавацца да нараджэньня індустрыяльнае й мілітарызаванае Венэцыі, здольнай панаваць на вялікае Адрыятыцы, вялікім Італьянскім возеры".

У 1911 г. пачалася італа-турэцкая вайна, Марынэцьці адправілася ў Лібію ў якасьці карэспандэнта францускае газэты. Затым ён асьвятляў Першую балканскую вайну (1912–1913), назіраючы нечаканы посьпех баўгарскіх войскаў супроць Асманскае імпэрыі ў аблозе Адрыянопаля. У гэты пэрыяд ён таксама шмат наведваў Лёндан, які лічыў "футурыстычным горадам", дзе быў арганізаваны шэраг выстаў, лекцый і дэманстрацыяў футурыстычнае музыкі.

Прыблізна ў той жа час Марынэцьці працаваў над антыкаталіцкім та антыаўстрыйскім вершаваным раманам "Le monoplan du Pape" (1912) і рэдагаваў анталёгію паэтаў-футурыстаў. Але яго спробы абнавіць стыль паэзіі не задаволілі яго.

У рамах сваёй кампаніі па пераадоленьні традыцый Марынэцьці таксама напаў на традыцыйную італьянскую ежу. Яго Маніхвэст футурыстычнай кулінарыі быў апублікаваны ў турынскай Gazzetta del Popolo 28 сьнежня 1930 году. Сьцьвярджаючы, што "людзі думаюць, апранаюцца і дьзейнічаюць у адпаведнасці зь тым, што пьюць і ядуць", Марынэцьці прапанаваў шырокія зьмены дыеты. Ён асудзіў макароны, абвінаваціўшы іх ў слабасьці, пэсімізьме й недахопе мужчынскае сілы, а таксама прасоўваў у рацыён рыс, які вырошчваецца ў Італіі. У гэтым, як і ў іншым сэнсе, прапанаваная футурыстычная кулінарыя была нацыяналістычнай, адмаўляючы чужыя прадукты і назвы ежы. Гэта таксама быў мілітарызм, імкнуўшыся стымуляваць мужчын да ваяўнічасьці.

Марынэцьці таксама імкнуўся павялічыць творчы патэнцыял. Яго прыцягненьне да ўсяго новага, зрабіла прывабныя адкрыцьці, але яго погляды на дыэту не былі навукова абгрунтаванымі. Ён быў зачараваны ідэяй апрацаванай ежы, прадказваючы, што калі-небудзь таблеткі заменяць ежу як крыніцу энэргіі, і заклікаў стварыць "плястыкавыя комплэксы", каб замяніць натуральную ежу. Ежа, у сваю чаргу, стане прадметам мастацкае выразнасьці. Многія зь апісаных Марынэцьці страў падобныя на пэрформанс, напрыклад, "Тактыльная вячэра", узноўленая ў 2014 годзе для экспазыцыі ў музэі Гугэнхойма. Удзельнікі насілі піжаму, упрыгожаную губкай, наждачнай паперай і алюмініем й ялі салаты без выкарыстаньня сталовых прыбораў.

Марынэцьці та фашызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку 1918 г. ён заснаваў Футурыстычную політычную партыю, якая толькі праз год аб’ядналася зь партыяй Бэніта Мусаліні. Марынэцьці быў адным зь першых прыхільнікаў італьянскай фашыстоўскай партыі. У 1919 годзе ён напісаў сумесна зь Альчэстэ дэ Амбрысам, маніхвэст італьянскага фашызму. Ён выступіў супроць пазьнейшага ўздыму некаторых політычных інстытутаў, назваўшы іх "рэакцыйнымі" і з-за агіды зьехаў з кангрэса фашыстоўскай партыі ў 1920 г., пасьля чаго на тры гады выйшаў зь політыкі. Аднак ён заставаўся прыкметнай сілай разьвіцьця філязофіі партыі на працягу ўсяго існаваньня рэжыму.

У часы фашыстоўскага рэжыму Марынэцьці імкнуўся зрабіць футурызм афіцыйным дзяржаўным мастацтвам Італіі, але гэта не атрымалася. Мусаліні асабіста быў незацікаўлены ў мастацтве і вырашыў надаваць заступніцтва шматлікім стылям, каб захаваць мастакоў, верных рэжыму. Адкрываючы ў 1923 г. выстаўку мастацкае гурта Novecento Italiano, ён заявіў: "Я заяўляю, што гэта далёка не мая ідэя заахвочваць што-небудзь накшталт дзяржаўнага мастацтва. Мастацтва належыць да ўласнае асобы. У дзяржавы ёсць толькі адзін абавязак: не падрываць мастацтва, ствараць гуманыя ўмовы для мастакоў, заахвочваць іх зь мастацкага і нацыянальнага пункту гледжаньня".

У фашыстоўскай Італіі сучаснае мастацтва было дапушчана і нават зацьверджана фашыстоўскімі іерархамі. На канец 1930-х гадоў некаторыя ідэолягі (напрыклад, экс-футурыст Ардэнга Сафіт) пажадалі ўвесьці паняцьце "дэгэнератыўнае мастацтва" у Італіі і асудзілі мадэрнізм, хаця сам рэжым ігнараваў іх прапановы. У 1938 г., пачуўшы, што Адольф Гітлер хацеў уключыць футурызм у перасоўную выставу дэгэнератыўнага мастацтва, Марынэцьці ўгаворваў Мусаліні адмовіцца пускаць яго ў Італію.

17 лістапада 1938 г., пад уплывам Нямеччыны, Італія прыняла расавыя законы, якія дыскрымінавалі італьянскіх жыдоў. Антысэмітская тэндэнцыя ў Італіі вылілася ў напады на сучаснае мастацтва, асуджаныя занадта радыкальна і антынацыяналістычна. 11 студзеня 1939 году нумар футурыстычнага часопіса Artecrazia Marinetti выказаў асуджэньне падобных нападаў на сучаснае мастацтва, адзначыўшы, што футурызм зьяўляецца італьянскім і нацыяналістычным, а не замежным, і што ў футурызьме няма жыдоў. Акрамя таго, ён сьцьвярджаў, што жыды не ўдзельнічаюць у разьвіцьці сучаснага мастацтва. Нягледзячы на ​​тое, італьянская цэнзура закрыла часопіс.

Марынэцьці рабіў шматлікія спробы "прымірыць" сябе да рэжыму, стаўшы менш радыкальным і авангардным: пераехаў зь Міляна ў Рым; стаў акадэмікам, нягледзячы на ранейшае ​​асуджэньне акадэмій: "Важна, каб футурызм быў прадстаўлены ў Акадэміі".

Ён быў атэістам, але ў сярэдзіне 1930-х вырашыў падтрымаць уплыў каталіцкае царквы на італьянскае грамадзтва. 21 чэрвеня 1931 г. у Gazzetta del Popolo Марынэцьці абвясьціў, што "толькі мастакі футурызму здольныя выразна выказаць догмы каталіцкай веры, такія як Сьвятая Тройца, Беззаганнае зачацьце та Хрыстовая Кальварыя". У апошніх працах, напісаных непасрэдна перад сьмерцю ў 1944 г. "L'aeropoema di Gesù" та "Quarto d'ora di poesia" Марынэцьці імкнуўся прымірыць сваю наноў набліжаную любоў да Бога і захапленьне дзеяньнем, якое суправаджала яго на працягу ўсяго жыцьця.

У яго характары былі і іншыя супярэчнасьці: нягледзячы на ​​нацыяналізм, ён быў інтэрнацыяналістам, атрымаў адукацыю ў Эгіпце і Францыі, пісаў свае першыя вершы па-француску, выдаваў Футурыстычны маніхвэст у францускай газэце і ездьзіў па Эўропе, каб прасоўваць свае ідэі.

Негледзячы на ўзрост, Марынэцьці вызваўся да службы падчас Другой італа-этыёпскае й Другой сусьветнае войнаў, праслужыўшы на Ўсходнім фронце некалькі тыдняў улетку та восеньню 1942 г., дзе быў паранены [10].

Сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Памёр ад спыненьня сэрца 2 сьнежня 1944 г., працуючы над зборам вершаў, якія праслаўлялі дасягненьні ваеннаслужачых італьянскай флятыліі ў ваенны час.

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Vita futurista (1916)
  • Montparnasse (1929)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Filippo Tommaso Marinetti // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ Itaú Cultural Filippo Tommaso Marinetti // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.)São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
  3. ^ F. T. Marinetti // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  4. ^ Bibliothèque nationale de France Record #11914598z // BnF catalogue général (фр.)Paris: BnF.
  5. ^ а б Маринетти Филиппо Томмазо // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  6. ^ Filippo Tommaso Marinetti // Benezit Dictionary of Artists (анг.)OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  7. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  8. ^ https://books.google.by/books?id=c-B9EJGYbAMC&pg=PT14&redir_esc=y
  9. ^ https://books.google.by/books?id=FReQVFC6ZJUC&pg=PR17&lpg=PR17&dq=Enrico+Marinetti&source=bl&ots=sc9skuhwUL&sig=o8KD6j0S7WlD_mYfDH3x2sQiUZA&hl=en&ei=PsWJTs_2EKnV0QGRxIz_Dw&sa=X&oi=book_result&ct=result&redir_esc=y#v=onepage&q=Enrico%20Marinetti&f=false%E2%98%81
  10. ^ Ialongo, Ernest; Filippo Tommaso Marinetti: The Artist and His Politics, p.289; Rowman & Littlefield, 2015; ISBN 1611477573, 9781611477573

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]