Перайсьці да зьместу

Карэл Чапэк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Карэл Чапэк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 9 студзеня 1890(1890-01-09)[1][2][3][…]
Памёр 25 сьнежня 1938(1938-12-25)[4][1][2][…] (48 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Антанін Чапэк[d]
Сужэнец Вольга Шайнпфлюг[d][9]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, навэліст, рэжысэр, фатограф, драматург, журналіст, пісьменьнік навуковай фантастыкі, дзіцячы пісьменьнік, пісьменьнік, філёзаф, маляр, літаратурны крытык, эсэіст, паэт, фэльетаніст, ілюстратар, падарожнік
Жанр навуковая фантастыка
Мова чэская мова[10][11] і француская мова
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Карэл Чапэк

Карэл Чапэк (па-чэску: Karel Čapek; 9 студзеня 1890 — 25 сьнежня 1938, Прага) — чэскі празаік, публіцыст, перакладчык, фатограф, драматург і філёзаф.

Нарадзіўся ў Малых Сватанёвіцах, у хуткім часе з бацькамі пераехаў ва Упіцэ. Вучыўся ў гімназіі ў Градцы Кралавэ, а пазьней у Брне, куды мусіў перавесьціся праз антывугорскую дзейнасьць. У 1915 годзе скончыў філязофскі факультэт Карлавага ўнівэрсытэта ў Празе, пасьля вывучаў філязофію ў Бэрліне і Парыжы. Праз хваробу ня быў прызваны ў войска і ня ўдзельнічаў у баях першай сусьветнай вайны. Аднак гэтая вайна вельмі паўплывала на сьветабачаньне пісьменьніка. Пасьля сканчэньня навучаньня некаторы час працаваў дарэктарам у шляхецкай сям’і, але хутка заняўся журналістыкай. Працаваў рэдактарам у некалькіх часопісах: «Národní listy» (1917—1921), «Nebojsa» (1918—1920) і «Lidové noviny» (з 1921 году).

У 1921—1923 гадах працаваў у Тэатры на Вінаградах (Divadlo na Vinohradech).

У 1925—1933 гадах быў старшынём чэхаславацкага ПЭН-клюбу.

Пасьля Мюнхенскага пагадненьня і ад’езьдзе Эдварда Бэнэша Чапэк зрабіўся аб’ектам палітычных нападаў. Апошнія тры гады жыцьця правёў у Старой Гуці блізу Добржыша.

Быў выключна добрым фатографам-аматарам. Найбольш вядомая фотакніга «Дашанька, альбо Жыцьцё шчаняці» (Dášenka čili Život štěněte).

Цікавіўся этнічнай музыкай, быў заўзятым калекцыянэрам.

Літаратурную творчасьць пачаў перад першай сусьветнай вайной, спачатку пісаў разам з братам Ёзэфам, які быў перш за ўсё мастаком. На яго творчасьць вельмі паўплывала філязофская і эстэтычная адукацыя, перш за ўсё прагматызм і экспрэсіянізм, а таксама навукова-тэхнічная рэвалюцыя. Шмат у якіх творах Чапэк выказваў непакой, што тэхніка будзе мець уладу над чалавекам.

Адметнай рысай творчасьці Карэла Чапэка зьяўляецца выкарыстаньне надзвычай багатага слоўнікавага запасу, выкарыстаньне нязвыклых словаў і разьвітыя сынтасксычныя канструкцыі. Чапэку належыць аўтарства слова «робат», якое зь ягонай п’есай «R.U.R» распаўсюдзілася па ўсім сьвеце.

У творах Чапэка рэалізуецца індывідуалістычны падыход, і, значыць, прызнаньне моцы індывідуўма, суб’ектыўнасьці праўды.

Опус Карэла Чапэка вельмі вялікі. Ягоныя творы падзяляюць на дзьве тэматычныя групы:

  • Творы, прысьвечаныя вывучэньню ўнутранага жыцьця асобы, з дапамогай якога Чапэк намагаецца спазнаць чалавека.
  • Утапічныя творы, у якіх Чапэк аналізуе грамадзкія праблемы. У некаторых творах адчувальны непакой ад надыходзячага фашызму. Гэтыя творы — прадвесьце чэскай навуковай фантастыкі.

Журналісцкая праца Карэла Чапэка зьвязаная перш за ўсё з газэтай «Lidové noviny» («Народная газэта»), дзе ён у пэўным сэньсе працягваў справу Яна Нэруды. Напісаў вялікую колькасьць фэльетонаў і калёнак.

  • «Зьзяйныя глыбі» (Zářivé hlubiny, 1916) — кніжнае выданьне апавяданьняў, друкаваных у часопісах у суаўтарстве з братам Ёзэфам.
  • «Божыя мукі» (Boží muka, 1917) — філязофскія апавяданьні, прысьвечаныя вывучэньню таямніцы чалавечай душы і лёсавызначальных выпадковасьцяў у жыцьці чалавека (у суаўтарстве зь Ёзэфам Чапэкам).
  • «Сад Краканоша» (Krakonošova zahrada, 1918) — кніжнае выданьне малых празаічных твораў, друкаваных у часопісах (у суаўтарстве з братам Ёзэфам) у 1908—1911 гадох.
  • «Крытыка словаў» (Kritika slov, 1918) — публіцыстыка.
  • «Няёмкія апавяданьні» (Trapné povídky, 1921) — скептычныя развагі пра сэнс чалавечага існаваньня.
  • «Фабрыка абсалюту» (Továrna na absolutno, 1922) — раман-фэльетон.
  • «Кракатыт» (Krakatit, 1922) — раман.
  • «Пра самыя блізкія рэчы» (O nejbližších věcech, 1925) — кніжнае выданьне газэтных калёнак, дробныя развагі.
  • «Скандальная афэра Ёзэфа Галоўшка» (Skandální aféra Josefa Holouška, 1927)
  • «Апавяданьні з адной кішэні» (Povídky z jedné kapsy, 1929)
  • «Апавяданьні з другой кішэні» (Povídky z druhé kapsy, 1929) — апавяданьні з дэтэктыўнай тэматыкай.
  • «Год садоўніка» (Zahradníkův rok, 1929) — фэльетоны аб садоўніцтве і чэскім характары.
  • «Марсыяс, альбо крыху пра літаратуру» (Marsyas čili na okraj literatury, 1931).
  • «Апокрыфы» (Apokryfy, 1932) — апавяданьні.
  • «Пра агульныя рэчы, альбо Zoon politikon» (O věcech obecných čili Zoon politikon, 1932) — фэльетоны і артыкулы.
  • «Гордубал» (Hordubal, 1933)
  • «Мэтэор» (Povětroň, 1934)
  • «Звычайнае жыцьцё» (Obyčejný život, 1934)
  • «Вайна з салямандрамі» (Válka s mloky, 1936) — алегарычны антыфашыстоўскі раман.
  • «Жыцьцё і творчасьць кампазытара Фолтына» (Život a dílo skladatele Foltýna, 1939)
  • «Каханьня гульня ракавая» (Lásky hra osudná, 1910)
  • «Рабаўнік» (Loupežník, 1920)
  • «R.U.R.» (Rosumovi Univerzální Roboti — Росумавы Ўнівэрсальныя Робаты, 1920)
  • «З жыцьця жамяры» (Ze života hmyzu, 1921)
  • «Справа Макропулас» (Věc Makropulos, 1922)
  • «Белая хвароба» (Bílá nemoc, 1937)
  • «Маці» (Matka, 1938)

Вандроўныя нарысы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Гэтыя творы не ўяўляюць сабой геаграфічныя нататкі. Гэта запіс асаблівасьцяў, звычак, стылю жыцьця.

  • «Італьянскія лісты» (Italské listy, 1923)
  • «Ангельскія лісты» (Anglické listy, 1924)
  • «Падарожжа ў Гішпанію» (Výlet do Španěl, 1930)
  • «Замалёўкі з Галяндыі» (Obrázky z Holandska, 1932)
  • «Падарожжа на поўнач» (Cesta na sever, 1936)


  • «Дзевяць казак і яшчэ адна ад Ёзэфа Чапэка як даважак» (Devatero pohádek a ještě jedna od Josefa Čapka jako přívažek, 1932)
  • «Дашанька, альбо Жыцьцё шчаняці» (Dášeňka čili život štěněte, 1933)

Філязофскія творы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • «Прагматызм, альбо Філязофія практычнага жыцьця» (Pragmatismus čili Filosofie praktického života, 1918)
  • «Француская паэзія новага часу» (Francouzská poezie nové doby, 1920)

Палітычныя творы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьмяротныя выданьні

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • «Я меў сабаку і ката» (Měl jsem psa a kočku, 1939) — проза і фэльетоны
  • «Каляндар» (Kalendář, 1940) — калёнкі
  • «Пра людзей» (O lidech, 1940)
  • «Узрушаныя танцы» (Vzrušené tance, 1946) — вершы
  • «Байкі і падапавяданьні» (Bajky a podpovídky, 1946)
  • «Дзіця і лаўр» (Ratolest a vavřín, 1947)
  • «Замалёўкі з дому» (Obrázky z domova, 1953)
  • «Рэчы вакол нас» (Věci kolem nás, 1954)
  • «Нататкі пра творчасьць» (Poznámky o tvorbě, 1959) — выбранае зь літаратуразнаўчых працаў
  • «На беразе дзён» (Na břehu dnů, 1966)
  • «Месца для Джонатана!» (Místo pro Jonathana!, 1970)
  • «Лісты Вользе» (Listy Olze, 1971)
  • «Дробкі пад сталом часу» (Drobty pod stolem doby, 1975)
  • «Лісты Аніелцы» (Listy Anielce, 1978)
  • «Лісты з шуфлядкі» (Dopisy ze zásuvky, 1980)
  • «Кіналібрэта» (Filmová libreta, 1988)

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]