Перайсьці да зьместу

Водны сьвет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Водны сьвет
па-ангельску: Waterworld
Жанр баявік[d][1][2][3], навукова-фантастычны фільм[d][1][2][3], постапакаліптычны фільм[d] і антыўтапічны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Waterworld[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Пітэр Бойл[d]
Мастак Dennis Gassner[d]
Вытворчасьць Davis Entertainment[d]
Распаўсюд Universal Pictures і Netflix
Дата выхаду 28 ліпеня 1995[12], 13 кастрычніка 1995, 21 верасьня 1995[13] і 1995
Працягласьць 136 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 175 000 000 $
Прыбытак 264 218 220 $[12]
Старонка на IMDb

«Водны сьвет» (па-ангельску: Waterworld) — амэрыканскі постапакаліптычны баявік 1995 году, зьняты рэжысэрам Кевінам Рэйналдсам, які таксама выступіў у ролі сцэнарыста і суаўтарстве зь Пітэрам Рэйдэрам і Дэйвідам Т’юі. Галоўную ролю выканаў Кевін Костнэр, які таксама быў адным з прадусараў фільму. Распаўсюдам кінастужкі займалася кампанія Universal Pictures. Твор быў самым дарагім фільмам калі-небудзь створаным на той час, аднак атрымаў зьмяшаны водгукі, паводле якіх было высока адзначанае футурыстычнае навакольле і перадумовы такога сьвету, але было раскрытыкаванае акторскае выкананьне роляў. Фільм таксама ня здолеў кампэнсаваць свой велізарны бюджэт у пракаце, не зважаючы на ​​тое, што ён быў адным з самых касавых фільмаў 1995 году. І ўсё ж, фільм пазьней выйшаў на прыбытковасьць праз продажы на відэа і іншых продажаў пасьля сканчэньня пракату ў кінатэатрах. Фільм быў намінаваны на Оскар у катэгорыі за найлепшы гук на 68-й цырымоніі кінапрэміі.

У 2500 годзе ў выніку падвышэньня ўзроўню мора на 8200 мэтраў кожны кантынэнт на Зямлі цяпер знаходзіцца пад вадой. Рэшткі чалавечай цывілізацыі жывуць на асобных плывучых местах-супольнасьцях, вядомых як атолы, даўно забыўшыся на жыцьцё на сухмені. Аднак, людзі маюць павер’е, што дзесьці ў бясконцым акіяне ёсьць міталягічная «засушавы край».

Мараход (Кевін Костнэр) ёсьць самотны падарожнікам, які прыбывае на сваім трымаране, каб абмяняць зямельны бруд, рэдкі тавар, на іншыя матэрыялы. Жыхары атола бачаць, што мараход ёсьць мутантам з жабрамі і перапонкамі, і вырашаюць утапіць яго ў нагноевай яме атолу. Якраз тады на атол напалі курцы, зграя піратаў, якія шукаюць дзяўчыну на імя Энола (Тына Мэйджарына), якая, паводле словаў іхняга лідэра Дыкана (Дэніс Гопэр), мае мапу сухаземных тэрыторыяў у выглядзе татуяваньня на сьпіне. Апякунка Энолы Алена (Джын Трыплгорн) спрабуе ўцячы з Энолай на газавым шары разам з вынаходнікам Грэгарам (Майкл Джэтэр), але паветраны шар падымаецца ўгору занадта рана і жанчына зь дзяўчом ня здолелі выратавацца на ім. Алена вызваляе марахода настойвае, каб ён узяў іх дваіх з сабой.

Утрох яны ўцякаюць ад курцоў, але нядбайныя дзеяньні Алены прыводзяць да пашкоджаньня чоўна. Алена тлумачыць, што яна верыць, што людзі калісьці жылі на зямлі, і патрабуе ад марахода расказаць ёй, дзе ён зьбірае жмені зямлі. Разам з адмысловым апаратам Алена і мараход ныраюць у воду, і мараход паказвае жанчыне, што на дне акіяну ёсьць патанулыя гарады, пацьвярджаючы веру Алены. Калі яны падымаюцца на паверхню, яны выяўляюць, што курцы дагналі іх, пагражаючы забіць, калі яны не раскрыюць месцазнаходжаньне Энолы, якая хаваецца на борце трымарану. Курцы выкрадаюць Энолу і спрабуюць забіць Алену і марахода, які нырае пад ваду і забірае Алена з сабой, дапамагаючы ёй дыхаць пад вадой. Вынырнуўшы на паверхню празь нейкі час, яны знаходзяць свой човен зьнішчаным. Неўзабаве зьяўляцца Грэгар на паветраным шары і выратоўвае іх. Утрох яны накіроўваюцца на новы імправізаваны атол, дзе жывуць тыя, хто выжыў пасьля першага нападу. Мараход знаходзіць карабель курцоў і пагражае запаліць запасы нафты, якія знаходзяцца на карабелі. Галоўны курэц, Дыкан, ня верыць, што мараход зможа запаліць нафту, але той кідае паходня ў нафту. На караблі адбываецца выбух, але мараход здолеў выратаваць Энолу і, ухапіўшыся за поўраз, падымаецца зь дзяўчынкай на паветраны шар. Тым ня менш, Дыкан выжывае і перасьледуе шар, страляючы з гідрацыклю. Энола выпадае з шару, але мараход зноўку падхоплівае дзяўчыну, а Дыкан памірае ў выбуху.

Празь некаторы час Грэгар ідэнтыфікуе татуяваньне на сьпіне Энолы і выяўляе, што каардынаты маюць зваротныя напрамкамі. Згодна з мапай група знаходзіць засушавы край, які ёсьць вяршыняю гары Эвэрэст, напоўненую расьліннасьцю і дзікай прыродай. Мараход, на палову зьяўляючыся амфібіяй, вырашае, што ня зможа застацца на зямлі, бо яго кліча яго мора. Ён будуе новы драўляны трымаран і выпраўляецца, разьвітаўшыся з Аленай і Энолай.

Рэцэнзіі на фільм былі неадназначнымі. Гэтак кінакрытык Роджэр Эбэрт надаў «Воднаму сьвету» 2,5 зоркі з 4 магчымых, дадаўшы, што не зважаючы на выдаткаваныя кошты, фільм мае прыстойную футурыстычную карцінку зь некаторымі інтрыгуючымі ідэямі і запамінальнымі часткамі, аднак сюжэт не чапляе і не дае магчымасіць больш хвалявацца за герояў. Паводле Эбэрту, гэта адна з тых кінастужак, за якую не шкада часу, але наўрад ці якую можна парэкамэндаваць[14].

На Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 48%, заснаваны на 61 рэцэнзіі, зь сярэднім рэйтынгам 5,5/10. На думку крытыкаў інтэрнэт-рэсурсу, зважаючы на тое, што фільм пакутаваў ад таксычнага шуму ў СМІ, «Водны сьвет» у канчатковым рахунку ёсьць амбітнай асечкай, то бок экстравагантным навукова-фантастычным фільмам зь некаторымі прыстойнымі момантамі і мноствам дурных[15]. Metacritic прызначыў фільму сярэднеўзважаных 56 пунктаў з 100 магчымых, заснаваных на 17 крытычных аглядах, што сьведчыць пра зьмяшаныя альбо сярэднія водгукі[16]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, дала фільму сярэднюю адзнаку B паводле шкалы ад A+ да F[17].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]