Перайсьці да зьместу

Фёдар Шымкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фёдар Шымкевіч

лац. Fiodar Šymkievič
Дата нараджэньня 15 лютага 1802
Месца нараджэньня Магілёў
Дата сьмерці 15 красавіка 1843
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак філёляг, мовазнавец
Навуковая сфэра філялёгія[1] і лексыкаграфія[1]

Фёдар Сьпірыдонавіч Шымкевіч (15 лютага 1802, Магілёў — 15 красавіка 1843) — лінгвіст і лексыколяг.

У 1827 годзе скончыў Кіеўскую духоўную акадэмію і атрымаў ступень магістра багаслоўя і славесных навук. Працаваў выкладнікам нямецкай мовы, намесьнікам бібліятэкара Кіеўскай духоўнай акадэміі, начальнікам гаспадарчага дэпартамэнту Міністэрства ўнутраных справаў у Санкт-Пецярбургу, сябрам Прыказа грамадзкага апекаваньня ў Кіеве.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стварыў першы ў гісторыі ўсходнеславянскай лексыкаграфіі этымалягічны слоўнік расейскай мовы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» (ч. 1—2, 1842 год). У 1378 артыкулах гэтага слоўніка паказваецца ўтварэньне розных словаў ад пачатковых лексічных каранёў. Сярод гэтых утварэньняў падаецца больш за 880 беларускіх словаў з паметай «літоўска-рускае».

Сярод рукапіснай спадчыны «Збор састарэлых славянарускіх словаў», праект укладаньня «Слоўніка славянскіх гаворак», слоўнікі ўкраінскай, сэрбскахарвацкай, верхнялужыцкай, гоцкай і славянскай моваў, «Нямецкая граматыка» ды іншае[2].

У 1855 годзе мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі зьвярнуў увагу на тое, што ў працы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» летувіскія словы, выпісаныя з адзінага выдадзенага ў Вялікім Княстве Літоўскім слоўніка летувіскай мовы Канстанціна Шырвіда, азначаюцца як прыналежныя да «самагіцкай мовы», а з выдадзенага ў Прусіі слоўніка Філіпа Руіга (у назове якога летувіская мова па-нямецку азначалася як «літоўская», ням. «Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon») — як прыналежныя да «літоўскай мовы», хоць ужо за часамі Мікуцкага афіцыйная лінгвістычная навука, наадварот, вызначала мову першага слоўніка як «уласна літоўскую», а другога — як «жамойцкую»[3] (сучасная летувіская лінгвістыка вызначае мову прускіх выданьняў як «заснаваную на заходнежамойцкім дыялекце»[4]). Тым часам беларуская мова ў слоўніку Фёдара Шымкевіча азначаецца «літоўска-рускай»[5].

Як зазначае беларускі гісторык Іван Саракавік (у чым пагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым[6]), «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва»[7][8].

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ . — Мн.: . С. 14.
  3. ^ Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 110.
  4. ^ Дзярновіч А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Палітычная сфера. № 18—19 (1—2), 2012. С. 30—53.
  5. ^ Шимкевич Ф. Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с двадцатью четырьмя иностранными языками: удостоен Демидовской премии / сост. Федором Шимкевичем. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1842. С. XVII.
  6. ^ Ласкоў І. Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойць // Літаратура і мастацтва, № 19, 1993. С. 15.
  7. ^ Саракавік І. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. — Менск: Современная школа, 2006. С. 116.
  8. ^ Саракавік І. Беларусазнаўства. — Менск: Веды, 1998. С. 41.