Фэрдынанд I Габсбург
Фэрдынанд I Габсбург | |
імпэратар і кароль | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 10 сакавіка 1503[1][2][3][…] або 10 сакавіка 1503[4], |
Памёр | 25 ліпеня 1564[1][2][3][…] (61 год) або 25 ліпеня 1564[4] (61 год), |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Лізавета Аўстрыйская, Максіміліян II Габсбург[d][6], Ганна Аўстрыйская[d][6], Фердынанд II[d], Марыя Аўстрыйская[d], Магдаліна Аўстрыйская[d], Кацярына Аўстрыйская[d], Элеанора Аўстрыйская[d], Маргарэт Аўстрыйская[d][3], Іаган Аўстрыйскі[d][3], Барбара Аўстрыйская[d], Карл II, эрцгерцаг Аўстрыі[d][6], Урсула фон Габсбург[d][3], Алена Аўстрыйская[d] і Іаана Аўстрыйская[d][6] |
Дынастыя | Габсбургі |
Сужэнец | Ганна Ягелонка[d][6] |
Бацька | Філіп I Прыгожы[d][6] |
Маці | Хуана I Вар’ятка[6] |
Узнагароды |
Фэрдына́нд I Га́бсбург (10 сакавіка 1503 — 25 ліпеня 1564) — аўстрыйскі эрцгерцаг з 1521 году, кароль рымлянаў з 1531 году, імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі з 1556 году.
Актыўны ўдзельнік (Шмалькальдэнская вайна 1546—1548 гадоў і інш.) барацьбы супраць княжацкай Рэфармацыі ў Нямеччыне, якая падрывала пазыцыі імпэратарскай улады. Разам з тым, прыхільнік памяркоўнай рэформы каталіцкай царквы, схіляўся да кампрамісу з пратэстантамі і гусітамі, на Трыдэнцкім саборы (1545—1563) спрабаваў дабіцца скасаваньня цэлібату і наданьня міранам права прычашчацца з чашы. Адзін з ініцыятараў заключэньня Аўгсбурскага рэлігійнага міру 1555 году.
На венскім кангрэсе 1515 году ў выніку дыпляматычнай місіі Мікалая Радзівіла (сына Мікалая Радзівіла Старога), які атрымаў за гэта тытул імпэрскага князя, дасягнутая дамоўленасьць аб шлюбе Фэрдынанда з Ганнай Ягелонкай, дачкой чэскага і вугорскага караля Ўладзіслава Ягелона, унучкай Казіміра IV (шлюб заключаны ў 1521 годзе), і аб магчымасьці пераходу Чэхіі і Вугоршчыны ад Ягелонаў да Габсбургаў. Жыгімонт II Аўгуст быў двойчы (1543—1545 і з 1553) жанаты з дачкамі Фэрдынанда і Ганны Ягелонкі: Лізаветай (1526—1545) і Кацярынай (1533—1572), адным з ініцыятараў гэтых шлюбаў быў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасьля разгрому Вугоршчыны туркамі пры Мохачы ў 1526 годзе і гібелі свайго швагра Людовіка II Ягелона Фэрдынанд абраны каралём Чэхіі і Вугоршчыны, што выклікала сэрыю грамадзянскіх войнаў паміж прыхільнікамі яго і вугорскага магната Янаша Запольяі, таксама абранага вугорскім каралём і падтрыманага Польшчай. Жорстка падавіў рух за незалежнасьць Чэхіі, спрыяў кансалідацыі спадчынных уладаньняў аўстрыйскіх Габсбургаў у адзіны дзяржаўны комплекс.
Карыстаўся папулярнасьцю ў «сэпаратысцкай» часткі беларуска-літоўскага грамадзтва, якая бачыла ў Габсбургах процівагу Польшчы. Яго паслы ў Вільні ў 1528 годзе адзначалі, што літоўскія паны-рада больш спрыяюць Габсбургам, чым палякі, апрача Канстанціна Астроскага, які сымпатызаваў Запольяі. Выхадцы з ВКЛ непасрэдна ўдзельнічалі ў ваенных дзеяньнях на баку Фэрдынанда, як, напрыклад, І. Перасьветаў, які ў 1535 годзе быў нават яго паслом да малдаўскага гаспадара Пятра Рарэша. У 1532 годзе Ільля Астроскі, насуперак рашэньням сойму ВКЛ, прапаноўваў Фэрдынанду выставіць уласныя ўзброеныя атрады для вайны з Турэччынай.
У 1535—1539 гадах у батанічным садзе Фэрдынанда ў Празе працаваў Францішак Скарына, па некаторых зьвестках, быў ягоным асабістым лекарам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е Ferdinand I // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г д е Fernando I de Alemania // Diccionario biográfico español (гішп.) — Real Academia de la Historia, 2011.
- ^ а б в г д е ё ж з Lundy D. R. Ferdinand I von Habsburg, Holy Roman Emperor // The Peerage (анг.)
- ^ а б в г д е Ferdinand I. Habsburský, 1503-1564 // Olomouc City Library regional database (чэс.)
- ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #118532502 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б в г д е ё Kindred Britain
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Белы // . — Мн.: .
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арыгінальны артыкул(недаступная спасылка)
|