Ганс Таўзэн
Ганс Таўзэн | |
Hans Tausen | |
Ганс Таўзэн | |
Род дзейнасьці | сьвятар, рэфармацыйны дзяяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 1494 |
Месца нараджэньня | Біркендэ, Данія |
Дата сьмерці | 11 лістапада 1561 |
Месца сьмерці | Рыбэ, Данія |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | датчанін |
Месца вучобы | |
Занятак | мовазнавец, сьвятар, перакладнік, тэоляг, перакладнік Бібліі, кампазытар |
Навуковая сфэра | Protestant theology[d][1] і translations from Hebrew[d][1] |
Месца працы | |
Дзеці | Jørgen Hansen Tausen[d] |
Ганс Таўзэн (па-дацку: Hans Tausen; 1494, Біркендэ, Данія — 11 кастрычніка, 1561, Рыбэ, Данія) — дацкі рэфармацыйны дзяяч і тэоляг.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пра дзяцінства й маладосьць Ганса мала што вядома. Ганс нарадзіўся ў сям’і сялянаў, мабыць, навучаўся у гімназіях у Одэнсэ й Сьлягельсэ, потым быў манахам у манастыры ордэна Сьвятога Яна ў Антворскаў, які знаходзіцца побач са Сьлягельсэ. Паьсля навучаньня ў Ростаку, дзе ён атрымаў ступень магістра мастацтваў, а таксама пасьля таго, як атрымаў сан сьвятара, ён вывучаўся на працягу кароткага часу ва ўнівэрсытэце Капэнгагена, а затым зноўку зьехаў за мяжу, наведаўшы, сярод іншых месцаў, унівэрсытэта Лёвэна ў Бэльгіі й пазнаёміўшыся з галяндзкімі гуманістамі. Ганс быў добрым лінгвістам, разумеючы лацінскую мову й іўрыт.
Час Рэфармацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пазнаёміўшыся з вучэньнем Лютэра, Таўзэн так захапіўся ім, што перабраўся ў Вітэнбэрг і стаў дбайным прыхільнікам новай дактрыны. Выкліканы прыёрам ў Антворскаў, Таўзэн быў заключаны ў турму. Праз год яго адправілі ў манастыр у Выбарзе, прыёр якога, навуковец Пэдэр Енсэн, дазволіў Таўзэну рабіць пропаведзі ў манастырскай царкве. Сваімі пропаведзямі Таўзэн хутка набыў велізарную папулярнасьць. Калі разьюшаныя на яго манахі дамагліся загаду біскупа аб заключэньні Таўзэна пад варту, мяшчане сілком адстаялі свайго улюбёнага прапаведніка.
У 1529 годзе кароль Фрэдэрык I выклікаў Таўзэна ў Капэнгаген, дзе ён таксама набыў гучную вядомасьць. У 1530 годзе ў Капэнгагене быў скліканы сойм для дазволу рэлігійных спрэчак. На працягу першых дзевяці дзён на сойме ў прысутнасьці караля й дзяржаўнага савета трымалі прамовы каталікі. Тым ня менш, рэфармацыйная партыя, якую падтрымлівалі кароль, шляхецтва й бюргерства, атрымала перамогу.
У 1536 годзе справа Рэфармацыі, якая энэргічна была падтрымана каралём Крыстыянам III, канчаткова перамагла ў Даніі й Таўзэн атрымаў поўную свабоду дзеяньня. У 1538 годзе ён быў прызначаны лектарам багаслоўя, а ў 1542 — біскупам Рыбскай эпархіі. У Выбарзе яму узведзены помнік.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ганс Таўзэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Hans Tausen. Encyclopaedia Britannica. (анг.)
- Hans Tausen. Danske konger ...og deres historie (дацк.)
- The Scandinavian Reformers. (анг.)
- ^ а б Tausen, Hans // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі