Перайсьці да зьместу

Улукі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Улукі, трансьліт. Uluki
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Прапойскі
Сельсавет Лапаціцкі
Часавы пас
Каардынаты 53°34′45″ пн. ш. 30°56′35″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 46 чал. (2011)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2246
Паштовы індэкс 213251
СААТА 7250824051
Нумарны знак 6
Улукі на мапе Беларусі ±
Улукі
Улукі
Улукі
Улукі
Улукі
Улукі

Улу́кі[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.

Назва вёскі паходзіць ад таго, што разьмешчана яна на луцэ, якая ўтворана рэкамі Раста й Лясьнянка, т. б. знаходзіцца ў лукі, каля лукі. Старажылы таксама сьцьвярджаюць, што рака Проня адрэзала луку, выпраміла сваё ручво. Паселішча на луцэ й стала называцца Ўлукі.[3]

Згадваецца ў 1643 годзе як вёска ў Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[4].

У 1782 годзе згадваецца пад назвай Улоскі. У 1783 годзе 58 двароў, 282 жыхары. У 1865 годзе ў складзе Пацяраеўскай воласьці Быхаўскага павету Магілёўскай губэрні[5]. У 1896 годзе маёнтак належаў купцу Мацейсону, які валодаў 3721 дзесяцінай зямлі, з вадзянымі млынамі, карчмой (1882). У вёсцы быў млын на р. Чыстая Лужа. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска спалена[3].

  • 1999 год — 85 чалавек
  • 2010 год — 50 чалавек
  • 2011 год — 46 чалавек[1]

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы дзейнічае дом сацыяльных паслугаў[1].

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 284
  3. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 582.
  4. НГАБ у Менску, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 448зв.
  5. НГАБ у Менску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151
  6. т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.