Перайсьці да зьместу

Рабавічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рабавічы, трансьліт. Rabavičy
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Прапойскі
Сельсавет Лапаціцкі
Часавы пас
Каардынаты 53°32′39″ пн. ш. 30°57′35″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 194 чал. (2011)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 2246
Паштовы індэкс 213251
СААТА 7250824041
Нумарны знак 6
Рабавічы на мапе Беларусі ±
Рабавічы
Рабавічы
Рабавічы
Рабавічы
Рабавічы
Рабавічы

Ра́бавічы[2] (таксама — Ра́бавіцкая Слабада́[2], Рабаві́чы[2]) — вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Лапаціцкага сельсавету.

У 1560 годзе назва вёскі адзначаецца ў інвэнтары Дубровенскім пры апісаньні ўладаньняў, угодзьдзяў і сенажацяў сяла Цёплае (суседні Чавускі раён).

На мапе 1777 году Рабавічы ў Старабыхаўскай акрузе, вадзяны млын, паштовая станцыя. У 1831 годзе пабудавана драўляная Пакроўская царква[3]. У 1865 годзе ў складзе Пацяраеўскай воласьці Быхаўскага павету Магілёўскай губэрні[4]. У 1913 г. дзейнічала царкоўна-прыходзкая школа[5].

  • 1926 год — 794 чалавек[3]
  • 1999 год — 258 чалавек
  • 2010 год — 168 чалавек
  • 2011 год — 194 чалавек[1]

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У вёсцы дзейнічаюць крама і сельская бібліятэка-клюб[1].

  1. 1 2 3 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА (рас.)
  2. 1 2 3 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 284
  3. 1 2 Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага р-на / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 578.
  4. НГАБ у Менску, ф. 2001, воп. 2, спр. 151
  5. РГИА, ф. 803, оп. 16, д. 1018