Перайсьці да зьместу

Уладзіслаў Васілючак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзіслаў Васілючак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 сакавіка 1994(1994-03-28)[1] (30 гадоў)
Рост 190 см
Вага 80 кг[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Туран
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2019 Нёман Горадня 11 (0)
2016 Мікашэвічы 9 (0)
2016 Смаргонь 5 (0)
2017—2018 Гарадзея 15 (0)
2019 Ліда 13 (0)
2019 Іслач 0 (0)
2020—2021 Іслач 18 (0)
2022 Нёман Горадня 15 (0)
2023 Слуцак 13 (0)
2023 Кяпаз 6 (0)
2024—4 Туран
Зборныя
2012 Беларусь (да 19)[d] 3 (0)
2013—2016 Беларусь (да 21) 37 (0)

Уладзіслаў Васілючак (нарадзіўся 28 сакавіка 1994 году) — беларускі футбаліст, брамнік казаскага «Турану».

Выхаванец лідзкай ДЮСШ. З 2011 году пачаў выступаць за дубль гарадзенскага «Нёмана». З сэзону 2013 году канчаткова замацаваўся ў якасьці трэцяга брамніка, гуляючы за дубль. Доўгі час гульцу бракавала мажлівасьці дэбютаваць у асноўнай камандзе. Па заканчэньні сэзону 2014 году «Нёман» пакінулі асноўныя брамнікі — Аляксандар Суліма і Марус Рапаліс. У выніку, сэзон 2015 году Васілючак распачаў ужо ў якасьці асноўнага брамніка гарадзенцаў. 21 сакавіка 2015 году дэбютаваў у першым складзе каманды ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1). Пазьней, аднак, пачаў саступаць месца ў асноўным складзе Сяргею Курганскаму. 22 жніўня 2015 году Васілючак прапусьціў 7 мячоў у матчы супраць БАТЭ (выніковы лік 1:7), пасьля чаго больш не зьяўляўся на полі ў чэмпіянаце 2015 году.

У пачатку 2016 году праходзіў прагляд у самарскіх «Крылах Саветаў», які, аднак, скончыўся анічым[3]. У выніку Уладзіслаў вярнуўся ў Горадню, але новы кантракт не складаў, бо жадаў мець рэгулярную гульнявую практыку, якую трэнэрскі штаб клюбу ня мог гарантаваць. Кіраўніцтва «Нёмана» плянавала аддаць Уладзіслава ў арэнду ў «Ліду»[4], аднак у лідзкім клюбе ўжо знайшлі іншых выканаўцаў. 7 красавіка 2016 году нарэшце падпісаў новы кантракт зь «Нёманам» да сканчэньня 2018 году[5] У красавіку 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Смаргонь» да канца сэзону[6]. У ліпені 2016 году ізноў на правах арэнды перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[7], дзе стаў асноўным брамнікам, але ня здолеў выратаваць клюб ад вылету ў Першую лігу.

У сьнежні 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Гарадзея» да канца сэзону 2017 году[8]. Пачынаў сэзон 2017 году другім брамнікам, а пазьней пачаў чаргавацца на полі зь Мікалаем Раманюком. Па заканчэньні ў лістападзе году вярнуўся ў «Нёман», але ўжо ў сьнежні 2017 году арэнда была падоўжаная яшчэ на адзін сэзон[9]. У першай палове 2018 году згуляў за «Гарадзею» ў двух матчах, і ў жніўні 2018 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў каманду[10], вярнуўшыся ў «Нёман» з арэнды[11]. У другой палове сэзону 2018 году заставаўся ў гарадзенскім клюбе, дзе быў другім брамнікам, а таксама гуляў за дубль. У сакавіку 2019 году аддадзены ў арэнду «Лідзе» да канца сэзону[12], дзе быў асноўным брамнікам. У ліпені 2019 году аддадзены ў арэнду клюбу «Іслач»[13]. У 2020 годзе, скасаваўшы дамову з гарадзенцамі, склаў паўнавартасную дамову з прысталічным клюбам. У сэзоне 2020 году быў другім брамнікам пасьля Ягора Хаткевіча, а ў 2021 годзе нарэшце замацаваўся ў стартавым складзе каманды.

У студзені 2022 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Іслач»[14]. Неўзабаве выправіўся на прагляд у гарадзенскі «Нёман» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клюбам[15]. Пачынаў сэзон 2022 году на лаўцы запасных, а зь лета замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у казаскім «Кызылжары» і расейскім «Дынама» з Махачкалы, але камандам не падышоў. У выніку ў сакавіку 2023 году ўзмоцніў склад «Слуцка»[16], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў слуцкі клюб[17] і неўзабаве стаў гульцом азэрбайджанскага «Кяпазу»[18]. Пакінуў каманду ў лютым 2024 году[19]. У красавіку 2024 году падпісаў кантракт з казаскім «Туранам»[20].

Улетку 2013 году выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Гішпаніі. 9 верасьня 2013 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць аднагодак з Францыі. З таго часу стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай. У ліпені 2017 году выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайляндзе, правёўшы на турніры ўвесь матч супраць зборнай Буркіна-Фасо (0:0).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Нёман 2015 Найвышэйшая ліга 10 –20
Смаргонь 2016 Першая ліга 5 –4
Граніт Найвышэйшая ліга 9 –20
Гарадзея 2017 Найвышэйшая ліга 13 –18
2018 Найвышэйшая ліга 2 –3
Нёман 1 –3
  1. ^ а б в Vladislav Vasilyuchek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://www.fcneman.by/by/komanda/main/1.html
  3. ^ Просмотр Василючека в «Крыльях Советов» не завершился подписанием контракта (рас.)
  4. ^ Football.by: Василючек перейдет в «Лиду» на правах аренды (рас.)
  5. ^ Владислав Василючек до 2018 года продлил контракт с "Неманом" (рас.)
  6. ^ «Неман» отдал Владислава Василючека в аренду «Сморгони» (рас.)
  7. ^ Василючек, Забелин, Ковалюк и еще три игрока подписали контракты с «Гранитом» (рас.)
  8. ^ «Неман» отдал Василючека в аренду «Городее» (рас.)
  9. ^ Василючек на два года продлил контракт с «Неманом» и вновь уедет в аренду в «Городею» (рас.)
  10. ^ Василючек покинул "Городею" (рас.)
  11. ^ Василючек покинул «Городею» (рас.)
  12. ^ «Неман» отдал Василючека в аренду «Лиде» (рас.)
  13. ^ «Ислочь» арендовала у «Немана» Василючека (рас.)
  14. ^ Четыре игрока покинули "Ислочь" (рас.)
  15. ^ Василючек вернулся в "Неман" (рас.)
  16. ^ Василючек пополнил ряды "Слуцка" (рас.)
  17. ^ "Слуцк" расстался с Василючеком и остался с 40-летним Панкратовым (рас.)
  18. ^ Владислав Василючек заключил контракт с "Кяпазом" (рас.)
  19. ^ Владислав Василючек покинул "Кяпаз" (рас.)
  20. ^ Владислав Василючек заключил контракт с "Тураном" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]