Туран Туркестан
| Туран | |
| Поўная назва | Тұран футбол клубы |
|---|---|
| Заснаваны | 2003 |
| Горад | Туркестан, Казахстан |
| Стадыён | Туркестан Арэна Умяшчальнасьць: 7000 |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Першая ліга |
| · 2025 | Прэм’ер-ліга, 14 месца (паніжэньне) |
| Афіцыйны сайт | |
«Тура́н» (па-казаску: Tūran) — казаскі футбольны клюб з Туркестану. Клюб паўстаў у 2002 годзе. Свае хатнія матчы ладзіць на стадыёне Туркестан Арэна.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб быў заснаваны ў 2002 годзе спачатку як аматарскі клюб пад назвай «Кастуін». Ужо ў наступным годзе каманда атрымала прафэсійны статус і зьмяніла сваю назву на «Арыс» паводле назвы гораду, але хутка клюб спыніў сваё існаваньне. Перараджэньне клюбу адбылося ў 2018 годзе і за некалькі сэзонаў клюб падвысіўся ад Другой лігі да Прэм’ер-лігі. Клюб дэбютаваў у казаскай Прэм’ер-лізе ў сэзоне 2021 году, пасьля таго як ліга пашырылася з 12 да 14 удзельнікаў. Перад пачаткам сэзону клюб перабазаваўся ў Туркестан, а назоў замяніў на «Туран». Пасьля двух сэзонаў у элітным дывізіёне, «Туран» вымушана пакінуў лігу і быў пераведзены ў Першую лігу.