Перайсьці да зьместу

Заходнія Карпаты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Заходнія Карпаты
Найвышэйшы пункт
Герлахаўскі Шціт
Вышыня 2655 м н. у. м.
Геаграфія
Краіна
Горная сыстэма Карпаты

Захо́днія Карпа́ты — найбольш высокая і шырокая частка горнай сыстэмы Карпатаў на тэрыторыі Чэхіі, Славаччыны, Польшчы і Вугоршчыны.

Даўжыня каля 400 км, шырыня больш за 200 км. Хрыбты і ізаляваныя масівы накіраваны з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. На поўначы вылучаюць сярэдневышынныя хрыбты Заходніх Бяскідаў, у цэнтральнай частцы — высока- і сярэднягорныя масівы Татры (найбольшая вышыня 2655 м, Герлахаўскі-Шціт), Нізкія Татры, Вялікая Фатра, на поўдні — сярэдневышынныя масівы з плоскімі вяршынямі Славацкіх Рудных гор, Шцяўніцкіх гор, Бюк, Матра і інш. Складзены пераважна з крышталічных пародаў і вапнякоў, на поўдні таксама і вулканічных пародаў. Мяшаныя і хваёвыя лясы, горныя лугі.

Тут разьмяшчаецца Татранскі нацыянальны парк, запаведнікі, курорты, разьвіваецца турызм, зімовыя віды спорту.