Перайсьці да зьместу

Багамы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Багамскія выспы»)
Багамы
The Bahamas
Сьцяг Багамаў Герб Багамаў
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Forward, Upward, Onward Together
Дзяржаўны гімн: «March On, Bahamaland»
Месцазнаходжаньне Багамаў
Афіцыйная мова ангельская
Сталіца Насаў
Найбуйнейшы горад Насаў
Форма кіраваньня Унітарная парлямэнцкая
канстытуцыйная манархія
Лізавета II
Маргерыт Піндлінг
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
161 месца ў сьвеце
13 880 км²
238%
Насельніцтва
 • агульнае (2015)
 • шчыльнасьць
180-е месца ў сьвеце
324 597
23,27/км²
СУП
 • агульны (2015)
 • на душу насельніцтва
160 месца ў сьвеце
$9,231 млрд
$25 600
Валюта Багамскі даляр (BSD)
Часавы пас
 • улетку
EST (UTC-5)
EDT (UTC-4)
Незалежнасьць
ад Злучанага Каралеўства

10 ліпеня 1973
Дамэн верхняга ўзроўню .bs
Тэлефонны код +1 242

Садружнасьць Багамаў (па-ангельску: The Commonwealth of The Bahamas) — дзяржава ў Атлянтычным акіяне, якая складаецца зь дзьвюх тысячаў рыфаў і сямісот астравоў.

Астравы адкрытыя Хрыстафорам Калюмбам у 1492 годзе. Адзін з астравоў архіпэлягу — востраў Ўотлінга (Сан-Сальвадор) — першая зямля Новага Сьвету, адкрытая Калюмбам 12 кастрычніка 1492 году. Лічыцца, што да моманту адкрыцьця астравоў эўрапейцамі тут пражывалі да 40 тысячаў чалавек, якія засяліліся ў пэрыяд з VII да XII стагодьдзяў. Гішпанцы вывозілі мясцовых жыхароў на Эспаньёлу (Гаіці) у якасьці рабоў, і за два дзесяцігодзьдзі астравы спусьцелі.

У 1650 годзе сюды прыбылі нешматлікія перасяленцы-ангельцы з Бэрмудзкіх астравоў, якія стварылі селішчы на востраве Эльютэра. У той жа час на Багамах сталі ўладкоўвацца піраты, стварыўшы на некалькіх астравах архіпэлягу свае базы для адпачынку і рамонту караблёў. Піраты былі выгнаныя з Багамаў ангельцамі ў 1718 годзе.

Багамы сталі брытанскай калёніяй у 1718 годзе, але заставаліся маланаселенымі да часу, пакуль сюды ў канцы XVIII стагодзьдзя ня прыбылі каля 8 тысячаў лаялістаў, высланых на астравы разам са сваімі рабамі з ЗША (зь Нью-Ёрку, Флорыды і Паўночнай і Паўднёвай Караліны), якія абвясьцілі незалежнасьць.

У 1781 годзе астравы былі захопленыя Гішпаніяй, у 1783 годзе вернутыя Вялікабрытаніі.

З 1964 году астравам прадстаўлена ўнутранае самакіраваньне, з 10 ліпеня 1973 году — незалежнасьць. Першым прэм’ер-міністрам Багамскіх астравоў стаў Роланд Тэадор Сыманэт. Кіраўніком дзяржавы па-ранейшаму застаецца брытанскі манарх.

Палітыка ў краіне прадстаўленая наступнымі партыямі і рухамі: Вольны нацыянальны рух (па-ангельску: Free National Movement; FNM, лідэр Губэрт Мініс), Прагрэсіўная лібэральная партыя (па-ангельску: Progressive Liberal Party; PLP, лідэр Пэры Крысьці) і Дэмакратычны Нацыянальны Альянс (па-ангельску: Democratic National Alliance, лідэр Бранвіл Макартні).

Багамы — дзяржава, якая знаходзіцца на некалькіх астравах у Паўночным Атлянтычным акіяне.

Багамы зьяўляюцца маленькай краінай. Сукупны ўнутраны прадукт складае прыкладна $9,231 млрд (паводле ацэнкі ЦРУ на 2015 год)[1]. Эканоміка Багамаў залежыць галоўным чынам ад двух сэктараў — турызм складае прыблізна 33% ВУП, і яшчэ больш за 20% прыпадае на сэктар афшорных фінансавых паслуг, згодна зьвестак МВФ.

Насельніцтва Багамаў на 90,6% складаецца з афрыканцаў, 4,7% — з эўрапэоідаў, 2,1% — нашчадкаў ад шлюбу афрыканцаў з эўрапэоідамі, астатнія складаюць 1,9%, невядомая этнічная група 0,7% насельніцтва (паводле ацэнкі 2010 году).

У 2013 годзе на Багамах быў 61 аэрапорт.

  1. ^ Bahamas The World Factbook