Перайсьці да зьместу

Туркі (Бабруйскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Туркі
трансьліт. Turki
Капліца і могілкі
Капліца і могілкі
Першыя згадкі: 1639
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бабруйскі
Сельсавет: Варатынскі
Вышыня: 120 м н. у. м.
Насельніцтва: 323 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 225
Паштовы індэкс: 213836
СААТА: 7208816076
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°2′31″ пн. ш. 29°36′25″ у. д. / 53.04194° пн. ш. 29.60694° у. д. / 53.04194; 29.60694Каардынаты: 53°2′31″ пн. ш. 29°36′25″ у. д. / 53.04194° пн. ш. 29.60694° у. д. / 53.04194; 29.60694
Туркі на мапе Беларусі ±
Туркі
Туркі
Туркі
Туркі
Туркі
Туркі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Туркі́[1] — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці. Туркі ўваходзяць у склад Варатынскага сельсавету. На захадзе працякае рака Ала.

Вядома з 1639 году як сяло ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва, шляхецкая ўласнасьць. Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай перайшло ў склад Расейскай імпэрыі. У 1804 годзе ў Бабруйскім павеце Менскай губэрні, уласнасьць памешчыка. У 1838 годзе 170 жыхароў мужчынскага полу. У 1871 годзе адчыненая школа, якая разьмяшчалася ў будынку валаснога ўпраўленьня, у 1896 годзе для яе пабудаванае новае памяшканьне. У 1885 годзе ў вёсца налічвалася 526 жыхароў. Паводле перапісу 1897 году, у вёсцы 90 гаспадарак, 598 жыхароў, 2 ветракі, 2 крамы, лячэбны пакой, заезны дбор; раз на год адбываўся кірмаш. Побач маёнтак, 2 двары, 34 жыхары. У 1907 годзе ў сяле 104 гаспадарак, 679 жыхароў, у маёнтку 1 двор, 32 жыхары. У 1917 годзе ў сяле 119 жвароў, 761 жыхар, у маёнтку 37 жыхароў. Ад 20 жніўня 1924 году цэнтар сельсавету. У жніўні 1931 году арганізаваны калгас «Чырвоныя Туркі», працавалі млын, кузьня, тарфяная арцель «Агеньчык».

  • 2010 год — 323 жыхары
  • 2007 год — 360 жыхароў, 142 двароў[2]
  • 1999 год — 387 жыхароў
  • Храм Сьвятой Тройцы, асьвечаны ў 1823 годзе. У 1898 годзе ўзьведзены новы будынак. У 1937 годзе закрыты бальшавіцкай уладай, з 1944 набажэнствы працягваліся. У 1985 спалены. Пачатае ўзьвядзеньне новага драўлянага храму.

Празь вёску праходзяць аўтамабільныя дарогі Вільня — Бранск і М5 E271 Менск — Гомель. Побач знаходзіцца станцыя Мікулічы на чыгунцы Менск — Гомель.

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 75
  2. ^ Туркі // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 211.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]