Перайсьці да зьместу

Туркоўская Слабада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Туркоўская Слабада, трансьліт. Turkoŭskaja Slabada
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Бабруйскі
Сельсавет Варатынскі
Першыя згадкі XIX стагодзьдзе
Часавы пас
Каардынаты 53°01′38″ пн. ш. 29°37′40″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 59 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 225
Паштовы індэкс 213836
СААТА 7208816081
Нумарны знак 6
Туркоўская Слабада на мапе Беларусі ±
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада
Туркоўская Слабада

Турко́ўская Слабада́[1] (па-расейску: Турковская Слобода) — вёска ў Варатынскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца паблізу шашы БабруйскЖлобін за 3 км ад чыгуначнае станцыі Амельня на лініі БабруйскЖлобін.

Назоў, верагодна, паходзіць ад уласнага імя Тур і тыпу паселішча слабада.

У 1744 годзе згадваецца як Туркоўская Слабада (інакш - Сенякі) ў складзе маёнтка Туркі ва ўласнасці ў Скарынаў у Рэчыцкім павеце ВКЛ[2]. У 1897 годзе — вёска Туркі-Слабада Туркоўскае воласьці Бабруйскага павету, 71 двор, 86 жыхароў. Напачатку ХХ стагодзьдзя было 75 двароў і 445 жыхароў, збудаваная драўляная стараабрадніцкая Пакроўская царква. У 1917 годзе — 74 двары, 431 жыхар, а ў 1926 годзе — 101 двор і 500 жыхароў. У 1932 годзе створаны калгас «Чырвоны барацьбіт», у вёсцы працаваў млын. Напачатку 1997 году было 43 двары, у якіх жыло 86 чалавек.

  • 2010 год — 59 жыхароў
  • 2007 год — 68 жыхароў, 34 двары[3]
  • 1999 год — 75 жыхароў
  • У вёсцы дзейнічае драўляная стараабрадніцкая Пакроўская царква (пачатак ХХ стагодзьдзя).
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 75
  2. НГАБ, ф. 1817, воп. 1, спр. 84, с. 16v.
  3. Туркаўская Слабада // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 211.
  • Туркоўская Слабада // Памяць. Бабруйскі раён : Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Гал. рэд. Г. П. Пашкоў. — Мн., 1998. — с. 596

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Туркоўская Слабадасховішча мультымэдыйных матэрыялаў