Самуэль Леў Агінскі
Герб «Агінскі» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1595 |
Памёр | 1657 |
Род | Агінскія |
Бацькі | Багдан Агінскі Раіна з Валовічаў |
Жонка | Соф’я зь Білевічаў |
Дзеці |
|
Самуэль Леў Агінскі (каля 1595 — 1657) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік (з 1620) і цівун троцкі (з 1633). Валодаў Агінтамі і Еўем у Троцкім ваяводзтве, Лёзнам і Мікулінам у Віцебскім ваяводзтве[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіў са старэйшай княскай лініі роду Агінскіх. Сын Багдана і Раіны з Валовічаў, брат Дзьмітрыя, Аляксандра (1590—1653) і Яна (1619—1684). Атрымаў адукацыю ва ўнівэрсытэце Франэкера ў Галяндыі.
З 1620 стольнік, ад 1633 — цівун троцкі. Пабраўся шлюбам з Соф’яй Білевіч, ад якой меў 2 сыноў і 4 дачок[1].
У 1637 годзе заснаваў Полацкі Богаяўленскі манастыр. У 1644 збудаваў палац у Віцебску, які да пачатку XIX ст. быў найбольшым грамадзянскім будынкам у горадзе. Разам са сваёй жонкай фундаваў у Маркаве Віцебскага ваяводзтва манастыр. Паводле пасьмяротнага тэстамэнту хацеў быць пахаваным у фамільным манастыры ў Кронах[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Анатоль Грыцкевіч. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
- ^ Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 302.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2