Перайсьці да зьместу

Царква Покрыва Багародзіцы (Віцебск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Покрыва Багародзіцы
Пакроўская (Казанская) царква
Пакроўская (Казанская) царква
Краіна Беларусь
Места Віцебск
Каардынаты 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. / 55.1717611; 30.1541639Каардынаты: 55°10′18.34″ пн. ш. 30°09′14.99″ у. д. / 55.1717611° пн. ш. 30.1541639° у. д. / 55.1717611; 30.1541639
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Царква Покрыва Багародзіцы на мапе Беларусі
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы
Царква Покрыва Багародзіцы

Царква Покрыва Багародзіцы (з 1941 году — Казанскай Божай Маці) — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Віцебску. Знаходзіцца на правым беразе Дзьвіны, на Маркаўшчыне[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага патрыярхату, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры клясыцызму і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Пакроўская царква ўваходзіць у склад комплексу Траецкага Маркава манастыра. У ёй захоўваецца цудоўны абрац Маці Божай Казанскай, падараваны ў 1656 годзе патрыярхам маскоўскім Ніканам ігумену Калісту Рытарыйскаму.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую драўляную царкву Покрыва Багародзіцы пры Маркавым манастыры збудавалі ў сярэдзіне XVII ст. Імаверна, яна згарэла ў 1690 годзе.

Мураваную царкву збудавалі ў 1760 годзе. Таксама існуюць зьвесткі пра 1775 і 1780 гады пабудовы.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Віцебск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1840-я гады ў царкве праводзіўся рамонт. У 1847 годзе з заходняга боку да царквы прыбудавалі цёплы прыдзел у імя Мітрафана Варонескага.

У 1920-я гады савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1932 годзе завяршэньне помніка зруйнавалі, будынак прыстасавалі пад дзіцячы сад фабрыкі «Дзьвіна»[1].

У Другую сусьветную вайну пад акупацыяй Трэцяга Райху царкву адкрылі і пераасьвяцілі ў імя Маці Божай Казанскай. Па вайне за савецкім часам заставалася адзінай дзейнай царквой у Віцебску.

Помнік архітэктуры клясыцызму з рысамі барока. Гэта 3-нэфавая крыжова-купальная базыліка. Да асноўнага аб’ёма з 3 разьвітымі апсыдамі далучаецца разьвіты прытвор. Сьцены праразаюцца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі і падзяляюцца пілястрамі. Бакавыя часткі царквы і прытвора маюць трыкутныя франтоны з паўцыркульнымі праёмамі. На цэнтральнай апсыдзе разьмяшчаецца ляпная дэкаратыўная рама штучнага акна[2].

Галоўны прастол асьвяцілі ў імя Казанскай іконы Божай Маці, а бакавы прыдзел — у імя Сергія Раданескага.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Горкага, 62а
  1. ^ Чырвоная Беларусь. № 5-6, 1932. С. 8—9.
  2. ^ Чарняўская Т. Віцебская Казанская царква // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 121.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл. ISBN 985-11-0190-7.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  213Г000015