Сівая легенда
Сівая легенда | |
Жанр: | аповесьць[d] |
---|---|
Аўтар: | Уладзімер Караткевіч |
Мова арыгіналу: | беларуская |
Публікацыя: | 1961 |
«Сіва́я леге́нда» (іншая назва — «Раман Ракута») — гістарычная аповесьць беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, упершыню апублікаваная ў часопісе «Полымя» ў 1961 годзе. Лічыцца клясыкай беларускае літаратуры. Экранізаваная, перакладзеная на расейскую мову, кампазытарам Дзьмітрыем Смольскім была напісаная опэра паводле матываў аповесьці[1].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Конрад Цхакен, камандзір атраду швайцарскіх наймітаў, што дзейнічае на беларускіх землях, атрымлівае загад тэрмінова прыбыць у замак свайго пана, літоўскага магната Аляхно Кізгайлы. Прыбыўшы, ён даведваецца, што ў акрузе пачалося сялянскае паўстаньне, узначаленае мясцовым шляхціцам Раманам Ракутовічам. Не разумеючы іррацыянальнага страху Кізгайлы перад Ракутовічам, Цхакен дазнаецца пра прычыны Раманавай нянавісьці — у свой час Кізгайла не адпусьціў на волю каханку Ракутовіча, простую сялянку.
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзімер Караткевіч пачаў пісаць аповесьць у канцы студзеня 1960 году ў Воршы, апублікаваная яна была ў чацьвертым нумары часопіса «Полымя» ў траўні 1961 году[1].
Экранізацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1991 годзе аповесьць экранізавалі, сцэнар да фільму быў напісаны Сяргеем Булыгам ды Ўладзімерам Мацьвеевым. Вытворчасьць фільма — супольная СССР і Польшчы. У галоўных ролях — Івар Калныньш, Ала Мурына, Лембіт Ульфсак[2].
Опэра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1978 годзе паводле аповесьці кампазытар Дзьмітры Смольскі напісаў аднайменную опэру на беларускай мове. У сваю чаргу лібрэта напісаў сам Караткевіч. У 2012 годзе опэра ставілася на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры і балету[3], пры пастаноўцы першапачатковыя партытуры былі трохі зьменены аўтарам[4].
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 2023 году ўзбэцкая пісьменьніца Рысалат Хайдарава скончыла пераклад аповесьці «Сівая легенда» на ўзбэцкую мову. Яго мелі выдаць ва ўзбэцкім часопісе «Сусьветная літаратура» (узб. «Жахон адабіёці»). 17 сакавіка Хайдарава адзначыла: «Вельмі ўразілі ідэя, форма і стыль аповеду. Караткевіч на высокай ноце апісаў бязьмежную любоў і свабоду»[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б «Сівая легенда» на сайце «Лабараторыя Фантастыкі»
- ^ Седая легенда (1991). Информация о фильме
- ^ Опера «Седая легенда»
- ^ Премьера национальной оперы по либретто Владимира Короткевича «Седая легенда» намечена на сентябрь текущего года
- ^ Таша Шпакоўская. Кожны ўзбэцкі чытач павінен пазнаёміцца зь «Сівой легендай» Караткевіча // Газэта «Зьвязда», 18 сакавіка 2023 г. Праверана 19 сакавіка 2023 г.