Лісьце каштанаў
Лісьце каштанаў | |
па-беларуску: Лісце каштанаў | |
Аўтар: | Уладзімер Караткевіч |
---|---|
Мова арыгіналу: | беларуская мова |
Электронная вэрсія |
«Лі́сьце кашта́наў» — аповесьць беларускага пісьменьніка Ўладзімера Караткевіча, напісаная ў 1972 року. Твор апавядае пра падлеткавае жыцьцё ў ваенны час.
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Улетку 1944 року пасьля вызваленьня Кіева ад нацыстаў Уладзімер Караткевіч з маці на нядоўгі час пераехаў сюды да сваякоў. Менавіта тут, дзякуючы архітэктуры места і археалягічным раскопкам, ён зацікавіўся гісторыяй. Пад уражаньнем успамінаў пра гэты час ён напісаў пазьней аповесьць «Лісьце каштанаў»[1].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У вызвалены зруйнаваны Кіеў прыяжджае 14-гадовы беларускі хлапчук Васілька Стасевіч зь дзядзькам. Хлопец перажыў шматлікія нягоды вайны, але ўрэшце тут у яго зьяўляецца свабода. У хуткім часе ён знаёміцца з кампаніяй аднагодкаў: Раландам Дзьмітрэнкам, «атаманам гвардыі», Багданам Царом, Яўгенам Кульбам і адзінай дзяўчынай у іхняй кампаніі Нонкай Юніцкай. Пасьля да іх далучацца немец Карл Канецкі і жыд Навум Фінеес. Разам яны разаб’юць хлопцаў з Падвальнай, а пасьля зьбягуць з гораду з мэтай утварыць уласны аддзел і пайсьці змагацца з ворагам. Але ўсе (за выключэньнем Васількі і Нонкі) загінуць пад пясчаным насыпам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Уладзімер Караткевіч: асоба і творчасьць Архівы Беларусі Праверана 12 лютага 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тэкст твору на «Беларускай палічцы»
- Тэкст твору на бачыне «Уладзімер Караткевіч»
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |