Сігулда
| Сігулда | |||||
| лат. Sigulda | |||||
| |||||
| Дата заснаваньня: | 1207 | ||||
| Краіна: | Латвія | ||||
| Рэгіён: | Відзэмэ | ||||
| Край: | Сігулдзкі | ||||
| Плошча: | 18,2 км² | ||||
| Насельніцтва (2019) | |||||
| колькасьць: | 11 619 чал.[1] | ||||
| шчыльнасьць: | 638,41 чал./км² | ||||
| Часавы пас: | UTC+2 | ||||
| летні час: | UTC+3 | ||||
| Тэлефонны код: | +371 | ||||
| Паштовы індэкс: | LV-2150 | ||||
| Геаграфічныя каардынаты: | 57°09′18″ пн. ш. 24°51′28″ з. д.HGЯO | ||||
Сігулда на мапе Латвіі Сігулда | |||||
| http://sigulda.lv/public | |||||
Сігулда (па-латыску: Sigulda) — места ў Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сігулдзкага краю. Плошча 18,2 км². Насельніцтва 11 619 чалавек (2019 год). Сігулда знаходзіцца за 50 км на паўночны ўсход ад Рыгі. Знаходзіцца ў даліне ракі Гаўя. З-за радовішчаў чырвонага камню Сігулда мае мянушку «Швайцарыі ў Відзэмэ».
У Сігулдзе кожнае лета праходзіць фэстываль опэры пад адкрытым небам. Фэстываль гораду адзначаецца ў траўні падчас квіценьня вішні. Паміж замкамі Сігулды і Турайды разьмешчаная пячора Гутманя. Гэта самая вялікая пячора ў Прыбалтыцы: вышыня складае 10 м, глыбіня — 19 м, шырыня — 12 м. У пячоры цячэ цалебны ручай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Датай заснаваньня гораду лічыцца 1207 год, калі Ордэнам Мечаносцаў быў заснаваны замак Зэгевольд, або Зы́гвальд (па-нямецку: Siegwald — «Лес перамогі»). У выніку Лівонскай вайны ў 1561 годзе ўвайшла ў склад будучай Рэчы Паспалітай. У пачатку XVII перайшла да Швэцыі, а ў 1721 годзе трапіла пад уладу Расеі. Падчас савецкай акупацыі была адміністрацыйным цэнтрам раёну.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сігулдзкі замак
- Сігулдзкі сярэднявечны замак
- Турайдзкі замак
- г.зв. «Швайцарскі дом»
- Пячора Гутманя
- Канатная дарога
- Нацыянальны парк Гаўя (непадалёк ад гораду)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]-
Турайдзкі замак
-
Новы Сігулдзкі замак з паркам
-
Руіны Сігулдзкага сярэднявечнага замку
-
Уваход у пячору Гутманю
-
«Швайцарскі дом»
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Альтэа,
Гішпанія - Бад Кёцтынг,
Нямеччына - Бэляджыё,
Італія - Бандаран,
Ірляндыя - Гранвіль,
Францыя - Гольстэбра,
Данія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра Латвію. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |